Інстру́кцыя. Запазычанне з лац. instructio ’настаўленне’ праз польскае пасрэдніцтва. Ст.-бел. инструкция, инструкцыя ’інструкцыя, настаўленне’ (1522 г.), як і рус. инструкция (XVII ст.), са ст.-польск. instrukcyja (Булыка, Лекс. запазыч., 30; Фасмер, 2, 135; Шанскі, 2, I, 89). Меркаванне аб перапынку ва ўжыванні слова і паўторным запазычанні з рускай (як Крукоўскі, Уплыў, 78; Гіст. лекс., 233) неабгрунтаванае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прадпіса́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадпісаць.
2. Уст. Пісьмовае распараджэнне, загад. Тым, хто атрымаў прадпісанне на мабілізацыю, ужо не ў галаве была работа. Сабаленка.
3. Указанне, настаўленне. Прадпісанне ўрача.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наставле́ние ср.
1. (действие) павуча́нне, -ння ср.; наву́ка, -кі ж.;
2. (поучение) настаўле́нне, -ння ср., павуча́нне, -ння ср., наву́ка, -кі ж.; (указание, совет) указа́нне, -ння ср., пара́да, -ды ж.;
чита́ть наставле́ния павуча́ць;
3. (руководство, инструкция) настаўле́нне, -ння ср., інстру́кцыя, -цыі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пара́граф, ‑а, м.
Частка тэксту ўнутры раздзела, якая мае самастойнае значэнне і пазначана звычайна знакам § і парадкавым нумарам. Першы параграф. // Сам знак §. // Разм. Правіла, настаўленне, змешчанае ў якім‑н. раздзеле статута, праграмы і пад. На вайне .. [фон Адлер] заўсёды рабіў па-свойму, рэдка прытрымліваючыся непарушных параграфаў статута. Шамякін.
[Лац. paragraphus ад грэч. parāgraphos — знак новага раздзела тэксту.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
указа́ць, укажу́, ука́жаш, ука́жа; укажы́; ука́заны; зак.
1. з дадан. Даць указанне, настаўленне.
У., як весці работу.
2. на што. Адзначыўшы што-н., звярнуць на яго ўвагу.
У. на памылкі.
3. што. Паказаць, назваць для ведама, кіраўніцтва.
У. лепшы метад.
4. каму на каго-што. Тое, што і паказаць (у 2 знач.).
У. месцазнаходжанне друкарні.
|| незак. ука́зваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. указа́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
павуча́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. павучаць.
2. Парада, настаўленне. Асабліва безуважным быў Грышка да дзедавых павучанняў, калі недзе яго чакалі сябры... Паслядовіч. — Другі раз, перш чым сказаць што, падумай, — папярэдзіў [Валодзю] Паўлік, які любіў чытаць хлопцам павучанні. Рунец.
3. Пропаведзь, прамова, якія ўтрымліваюць павучальныя парады. Сказаць павучанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ука́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
1. Палачка, якой паказваюць што‑н. [Палкоўнік] узяў указку, падышоў да карты і абвёў лінію фронту. Дудо.
2. Разм. Указанне, распараджэнне, настаўленне. Бабцы не падабалася, як бацька вострыць матыку, сячэ дровы, коле вепрука, а яму, — што без яе ўказак кроку нельга ступіць. Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Наказа́нне ’пакаранне’ (уздз., Жд. 1). Відаць, запазычана з рус. наказание ’тс’ або праз ц.-слав., дзе са ст.-слав. наказание ’настаўленне, павучанне, пабуджэнне, выпрабаванне’ (Саднік, Айцэтмюлер, Handwörterbuch, 60), на аснове чаго развілося значэнне ’распараджэнне, пакаранне’, ’загад’. Усё да *kazati, гл. казаць, наказаць, параўн.: Прыедзь, накажы, каб хлеб прывязлі (= загадай, Сл. ПЗБ, 150) і балг. радоп. наказ ’мука, наказание, напружаная праца да зморы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
наву́ка, -і, ДМ -ву́цы, мн. -і, -ву́к, ж.
1. Сістэма ведаў аб заканамернасцях развіцця прыроды, грамадства і мыслення, а таксама асобная галіна гэтых ведаў
Развіццё навукі.
Гуманітарныя навукі.
2. толькі адз. Навыкі, веды, якія чалавек атрымлівае ў выніку свайго навучання або жыццёвага вопыту.
Гэтая справа патрабуе навукі.
3. толькі адз. Павучанне, настаўленне; урок.
Гэта будзе навукай на ўсё жыццё.
4. толькі адз. Навучанне, вучоба (разм.).
Хлопец здатны да навукі.
|| прым. навуко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Навуковая праблема.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пераме́на, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераменьваць — перамяніць.
2. Замена аднаго другім. Дзедава настаўленне было доўгім. Усе яго часткі вялі да таго, каб коні не адчулі перамены гаспадара-даглядчыка. Ермаловіч.
3. Змена, паварот да чаго‑н. іншага. Яшчэ адна вялікая перамена сталася з Лукавіцыным — ён стаў шчырым беларусам. Крапіва.
•••
Перамена дэкарацый — пра змену абставін, агульнага выгляду чаго‑н. і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)