населе́ние

1. (жители) насе́льніцтва, -ва ср.;

городско́е населе́ние гарадско́е насе́льніцтва;

2. (действие) насяле́нне, -ння ср.; (заселение) засяле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сэ́рвіс, -у, м.

Абслугоўванне насельніцтва, задавальненне яго бытавых патрэб, а таксама сукупнасць арганізацый, якія займаюцца абслугоўваннем насельніцтва ў сферы быту і стварэннем розных выгод.

Аўтамабільны с.

|| прым. сэ́рвісны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыёву́зел, -зла́, мн. -злы́, -зло́ў, м.

Устаноўка па абслугоўванні насельніцтва радыёперадачамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тузе́мны, -ая, -ае.

Мясцовы, карэнны, уласцівы дадзенай мясцовасці, краіне.

Туземнае насельніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэмагра́фія, -і, ж.

1. Навука, якая вывучае насельніцтва і заканамернасці яго развіцця ў грамадска-гістарычнай абумоўленасці.

2. Паказчыкі колькаснага складу, размяшчэння і змянення насельніцтва дадзенай краіны.

Д. гарадоў.

|| прым. дэмаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нетрудово́й непрацо́ўны;

нетрудово́й дохо́д непрацо́ўны дахо́д;

нетрудово́е населе́ние непрацо́ўнае насе́льніцтва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паві́ннасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Грамадскі або дзяржаўны абавязак насельніцтва.

Воінская п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насе́ленасць, ‑і, ж.

1. Шчыльнасць насельніцтва. Населенасць гарадоў.

2. Наяўнасць насельніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рознапляме́нны, -ая, -ае.

Неаднародны па племянной, этнічнай прыналежнасці, які складаецца з розных плямён.

Рознапляменнае насельніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працаздо́льны, -ая, -ае.

Здольны да працы.

Працаздольная частка насельніцтва.

|| наз. працаздо́льнасць, -і, ж.

Страта працаздольнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)