кара́кі, -аў, адз. кара́к, -а, м.
Народнасць, якая складае асноўнае карэннае насельніцтва Камчацкага краю.
|| ж. кара́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
|| прым. кара́кскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лужыча́не, -ча́н, адз. лужыча́нін, -а, м.
Заходнеславянская народнасць, якая жыве ў Германіі; лужыцкія сербы.
|| ж. лужыча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. лу́жыцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
алеу́ты, -аў, адз. алеу́т, -а, М -у́це, м.
Паўночная народнасць, карэннае насельніцтва Алеуцкіх і Камандорскіх астравоў.
|| ж. алеу́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. алеу́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ацтэ́кі, ‑аў; адз. ацтэк, ‑а, м.
Індзейская народнасць Мексікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удэге́йцы, -аў, адз. удэге́ец, -ге́йца, м.
Народнасць, якая жыве на тэрыторыі Прыморскага і Хабараўскага краёў Расійскай Федэрацыі.
|| ж. удэге́йка, -і, ДМ -ге́йцы, мн. -і, -ге́ек.
|| прым. удэге́йскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гатэнто́ты, -аў, адз. -то́т, -а, м.
Народнасць, якая жыве на поўдні Афрыкі (сучасная Намібія) і размаўляе на мове нама.
|| ж. гатэнто́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. гатэнто́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
о́ракі, ‑аў; адз. брак, ‑а, м.
Малаколькасная народнасць, якая жыве на Сахаліне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
караі́мы, -аў, адз. -і́м, -а, м.
Народнасць цюркскай моўнай групы, якая жыве ў Крыме, Заходняй Украіне, Польшчы, а таксама ў Літве.
|| ж. караі́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.
|| прым. караі́мскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каракалпа́кі, -аў, адз. -па́к, -а, м.
Народнасць цюркскай моўнай групы, якая складае асноўнае карэннае насельніцтва Рэспублікі Каракалпакстан, што ўваходзіць у склад Узбекістана.
|| ж. каракалпа́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
|| прым. каракалпа́кскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
о́рачы, ‑аў; адз. орач, ‑а, м.
Малаколькасная народнасць, якая жыве ў паўднёвай частцы Хабараўскага краю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)