гашы́ш, ‑у, м.

Наркатычны сродак, які атрымліваецца з індыйскіх канапель.

[Араб. hašiš.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́пій, -ю, м.

Высушаны млечны сок з няспелых галовак маку, які ўжыв. як наркатычны і болесуцішальны сродак.

|| прым. о́пійны, -ая, -ае.

О. мак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марфіні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Чалавек, які пастаянна ўжывае морфій як наркатычны сродак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

какаі́н, ‑у, м.

Ядавітае рэчыва, якое здабываецца з лісця какаінавага куста і выкарыстоўваецца як мясцовы абязбольваючы або наркатычны сродак.

[Ісп. cacaina.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наркоз (БРС, ТСБМ), нархоз (Сл. ПЗБ). З франц. narkose ці ням. Narkose ад лац. narcosis, грэч. νάρκωσις ’аняменне, здранцвенне’. Сюды ж наркотык, наркатычны з франц. narсоtique ад лац. narcoticus, грэч. ναρκωτικός < ναρκάω ’дранцвець, нямець’ (гл. Фасмер, 3, 44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морфій ’хлорыставадародная соль марфіна, якая ў медыцыне ўжываецца як наркатычны заспакаяльны, болесуцішальны і снатворны сродак’ (ТСБМ). З рус. морфий, якое з ням. Morphium < лац. Morpheus ’імя бога сну, сына Сну і Ночы’ < ст.-грэч. Μορφεύς ’які стварае форму’ (Фасмер, 2, 659; Сл. иностр. сл., 1988, 331).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ню́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.

1. каго-што. Удыхаць праз нос які-н. пах.

Н. паветра.

2. што. Удыхаць у нос (лекавы, наркатычны і пад. сродак).

Н. нашатыр.

3. перан. Выведваць, высочваць (разм.).

◊

І не нюхаў чаго (разм., неадабр.) — не зведаў чаго-н., не ведае чаго-н.

Не нюхаць пораху — не быць на вайне, не ваяваць.

|| зак. паню́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1 знач.).

|| аднакр. нюхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. ню́ханне, -я, н.; прым. ню́хальны, -ая, -ае.

Н. тытунь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ню́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што. Удыхаць праз нос які‑н. пах. Перад самым домам стаяў вялікі сабака і, схіліўшы галаву, нюхаў нешта на зямлі. В. Вольскі. Старэйшыя калгаснікі выходзілі ў поле, бралі ў жмені зямлю, расціралі яе паміж пальцаў, нюхалі. Курто. Андрэй Сцяпанавіч запускаў руку то ў ячмень, то ў пшаніцу, перасыпаў з далоні на далонь зярняты, нюхаў іх. Бялевіч. // Удыхаць у нос (лекавы, наркатычны і пад. сродак). Нюхаць тытунь.

2. перан. Разм. Выведваць, высочваць. [Альжбета:] — Э-э! Я думала, хто там!.. Ажно нічога людскага. Толькі ездзіць ды нюхае, якая дзяўчына пасагу больш мае. Купала.

•••

(І) не нюхаў чаго — не зведаў чаго‑н., не знаёмы з чым‑н.; не мае аб чым‑н. ніякага ўяўлення.

Не нюхаць пораху — не быць на вайне, не ваяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)