нату́женный нату́жаны; напру́жаны; напя́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтэнсі́ўны, -ая, -ае.

1. Напружаны, узмоцнены.

Інтэнсіўная праца.

2. Які дае высокую прадукцыйнасць.

Інтэнсіўнае вядзенне гаспадаркі.

|| наз. інтэнсі́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіпу́чы, -ая, -ае.

1. Бурлівы, пеністы.

К. вадаспад.

2. перан. Напружаны, дзейны.

Кіпучая дзейнасць.

|| наз. кіпу́часць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напряжённый

1. прич. напру́жаны; наця́гнуты, нату́жаны; см. напряга́ть;

2. прил. напру́жаны;

напряжённое ожида́ние напру́жанае чака́нне;

напряжённые междунаро́дные отноше́ния напру́жаныя міжнаро́дныя адно́сіны;

напряжённый го́лос напру́жаны го́лас.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абво́страны, -ая, -ае.

1. Пра рысы твару: завостраны, схуднелы.

Твар з абвостранымі скуламі.

2. Больш востры, чым звычайна, павышаны, узмоцнены.

А. слых.

3. Напружаны, непрыязны.

Абвостраныя сямейныя адносіны.

|| наз. абво́странасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

взви́нченный

1. нагна́ны, узня́ты;

2. узбу́джаны, узру́шаны, напру́жаны; см. взвинти́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заўзя́ты, -ая, -ае.

1. Які з захапленнем займаецца чым-н., аддаецца чаму-н. або напорысты, упарты.

З. паляўнічы.

Ён быў чалавек з.: што ні задумае, даб’ецца.

2. Які выконваецца з запалам, напружаны.

Заўзятая праца.

Заўзятая бойка.

|| наз. заўзя́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэнсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Напружаны, узмоцнены. Інтэнсіўны рух машын. Інтэнсіўная вучоба. Інтэнсіўная перастрэлка.

2. Які дае найбольш высокую прадукцыйнасць. Інтэнсіўны адкорм свіней. Інтэнсіўнае вядзенне земляробства.

[Ад лац. intensio — напружанне, узмацненне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нака́лённый

1. прич. напа́лены, нагрэ́ты;

2. прил., перен. напру́жаны; (разъярённый) раз’ю́шаны;

нака́лённая атмосфе́ра напру́жаная атмасфе́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наця́ты, ‑ая, ‑ае.

Абл.

1. Нацягнуты. Жыццё — нацятая струна, Крані яе — і адгукнецца. Хведаровіч.

2. перан. Напружаны. І раптам.. у нацятую цішыню пачынае ўпарта прабівацца тонкі, працяжны, знаёмы нам гул. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)