назва́цца, -заву́ся, -заве́шся, -заве́цца; -завёмся, -завяце́ся, -заву́цца; -заві́ся; зак.

1. кім-чым. Прыняць, узяць сабе якую-н. назву, імя і пад.

Н. кантралёрам.

2. кім-чым. Сказаць, паведаміць сваё імя, прозвішча і пад.; адрэкамендавацца.

Урач увайшоў у пакой і назваўся.

3. Напрасіцца, навязацца да каго-н. з чым-н. (разм.).

Н. ў памочнікі.

|| незак. называ́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навяза́цца, ‑вяжуся, ‑вяжашся, ‑вяжацца;

Разм.

1. Напрасіцца; дамагчыся свайго назойлівымі просьбамі. Навязацца ў госці. Навязацца з прапановай. Навязацца ў кампанію.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Пачаць неадчэпна мучыць, не даваць спакою. І на Міхася жаль нахлынуў І нейкі смутак навязаўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назва́цца, ‑завуся, ‑завешся, ‑завецца; ‑завёмся, ‑завяцеся; зак.

1. Прыняць, узяць сабе якую‑н. назву, імя і пад. [Іван:] — Заўтра ж трэба зрабіць табе добрыя дакументы. Кім ты хочаш, пазвацца? Новікаў.

2. Сказаць, назваць сваё імя, прозвішча, становішча і пад.; адрэкамендавацца. Навічок назваўся Апанасам Вялічкам. Машара.

3. Разм. Напрасіцца, навязацца да каго‑н. з чым‑н. — Зразумела, — сказаў Лабановіч. — панне Ядвісі будзе шмат прыемней пайсці ў кампаніі Грыгора і Негруся, які напэўна сам назавецца ў праважатыя. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набі́цца, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; ‑б’ёмся, ‑б’яцеся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пранікнуць куды‑н., запоўніць сабою што‑н. (пра пясок, пыл і пад.). Снег заляпіў твар жанчыны, набіўся пад хустку. Асіпенка. Сарочка.. [Віктара] была падрана на шматкі, у валасы набілася леташняе сухое лісце. Кулакоўскі. / у безас. ужыв. У той дзень зранку хадзіў.. [Павал] па раллі і поўныя лапці набілася яму пяску. Чорны. // Разм. Сабрацца ў вялікай колькасці дзе‑н., унутры чаго‑н. Звычайна.. [гурткоўцы] заходзілі ў прасторныя хаты, каб туды магло набіцца пабольш суседзяў. Рамановіч. / у безас. ужыв. Разам з мужчынамі ў хату набілася поўна жанок. Чарнышэвіч.

2. Разм. Напрасіцца, навязацца. Набіцца ў сааўтары. □ Алімпа сама набілася камандзіру схадзіць і разведаць, што дзеецца вакол. Сабаленка. Бойкі і спрытны прыгажун, Лясота сам і вельмі хутка набіўся да Руневіча з дружбай. Брыль.

•••

Бітком набіцца — найсці ў вялікай колькасці, шчыльна запоўніць сабою што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)