По́д’ездзень ’ліслівец’, ’той, хто ўмешваецца не ў сваю справу’ (Нас.). Конфіксальнае ўтварэнне з экспрэсіяй непахвальнасці ад ездзіць (гл.), прыстаўка под- гут мае значэнне набліжэння з напрамкам знізу ўверх. Распаўсюджаны тып словаўтварэння для абазначэння лісліўца або сапраўды прыхільнага чалавека, хітрых паводзінаў: пад‑/под‑ + дзеяслоў руху, параўн. падʼехаць ’паддобрыцца да каго-небудзь’ (Нас., Юрч. Вытв.) < ехаць; пад‑ бегі ’хітрае абыходжанне’ (Байк. і Некр.) < бегаць; падходлівы ’таварыскі’ (ЛА, 3) < хадзіць; падлізнік ’падыходны чалавек’ (Юрч. СНЛ) < лазіць; параўн. яшчэ рус. подкатиться ’падлізацца’ < катиться.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прагна́ць, -ганю́, -го́ніш, -го́ніць; -гна́ў, -гна́ла; -гані; -гна́ны; зак.

1. каго-што. Прымусіць пайсці адкуль-н., выдаліць (груба, прымусова, сілай).

П. з хаты.

П. са службы.

П. змрочныя думкі (перан.).

2. каго-што. Прымусіць рухацца, ісці.

П. палонных праз горад. П. плыты па рацэ.

3. што. Ажыццявіць прагон (у 3 знач.; спец.).

П. п’есу перад прэм’ерай.

4. што і без дап. Хутка праехаць, прабегчы (разм.).

П. па шасэ пяць кіламетраў.

5. што. Хуткім рухам або напрамкам руху чаго-н. утварыць што-н.

П. пракос.

П. разору.

6. перан., што. Задаволіўшы, спыніць, наталіць (разм.).

П. смагу.

|| незак. праганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1—3, 5 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убаку́, прысл.

1. У некаторым аддаленні ад каго‑, чаго‑н. Пакрыўджаны Якім стаяў убаку, пакуль не прайшлі ўсе касцы паўз яго. Дуброўскі. / З прыназ. «ад» утварае спалучэнне з Р. Там, крыху ўбаку ад вуліцы, расла высачэзная таполя. Чарнышэвіч. [Уладзя] мінуў родную мясціну, прайшоў ад яе ўбаку за пяць кіламетраў. Чорны.

2. перан. Па-за асноўным напрамкам дзейнасці, па-за агульным шляхам развіцця. [Дзмітрый Аляксандравіч:] А дакуль лабараторыя будзе стаяць убаку? Не, не! Няхай і яна падключаецца. І — неадкладна. Нам патрэбны аналізы без затрымкі. Савіцкі. / З прыназ. «ад» утварае спалучэнне з Р. [Паэма «Сымон-музыка»], як і «Новая зямля», не засталася ўбаку ад магістральных тэм нашай эпохі. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напра́мак, ‑мку, м.

1. Лінія руху; бок, у які накіраваны рух, дзеянне; кірунак. Напрамак ветру. Напрамак току. □ Калі прайсці ад рэчкі, ад хмызняку нельга, то даводзіцца вышукваць іншы напрамак. М. Ткачоў. Убачыўшы лодку, бабраня змяніла напрамак і паплыло побач з чаўном, з цікавасцю паглядаючы на Цераха сваімі чорнымі вочкамі. В. Вольскі. // Бок, у якім хто‑, што‑н. знаходзіцца. Ісці ў напрамку рэчкі. □ [Вораг] прарваўся ў напрамку Турца, аднак пакінуў на снезе .. паўсотні трупаў. Брыль.

2. перан. Шлях развіцця чаго‑н. Напрамкі стварэння матэрыяльна-тэхнічнай базы. Напрамак палітыкі. Напрамак вучонай дзейнасці. // Накіраванасць. Крытычны напрамак розуму. □ Паступова ў Арцыховіча паплылі думкі ў другім напрамку. Ён пачаў ужо чытаць кніжку, што дала надоечы Ліпа. Алешка.

3. Грамадская, навуковая і інш. плынь, групоўка. Рэалістычны напрамак у літаратуры. □ З веданнем справы Танк паставіў пытанне аб сутнасці рэвалюцыйнага напрамку заходнебеларускай літаратуры. Калеснік. У рамках I Інтэрнацыянала Маркс і Энгельс вялі рашучую барацьбу з рознага роду напрамкамі непралетарскага сацыялізма, рэфармізмам і «левым» сектанцтвам. «Звязда».

4. Участак фронту, на якім развіваюцца ваенныя дзеянні, накіраваныя ў які‑н. бок. Неўзабаве дывізія атрымала загад заняць абарону на паўднёвы захад ад Віцебска і ва ўзаемадзеянні з суседам справа і злева спыніць наступленне немцаў на гэтым напрамку. «Звязда».

5. у знач. прысл. напра́мкам. У кірунку да чаго‑н. [Рыгор] выйшаў на вуліцу і паскораным крокам пайшоў напрамкам да клінікі Вілле. Гартны.

•••

Браць (узяць) напрамак гл. браць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)