тра́верз, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Напрамак, перпендыкулярны курсу судна, самалёта.

|| прым. тра́верзны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэверсава́ць

‘змяніць (змяняць) напрамак руху чаго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. рэверсу́ю рэверсу́ем
2-я ас. рэверсу́еш рэверсу́еце
3-я ас. рэверсу́е рэверсу́юць
Прошлы час
м. рэверсава́ў рэверсава́лі
ж. рэверсава́ла
н. рэверсава́ла
Загадны лад
2-я ас. рэверсу́й рэверсу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час рэверсу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэверсава́ць

‘змяніць (змяняць) напрамак руху чаго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. рэверсу́ю рэверсу́ем
2-я ас. рэверсу́еш рэверсу́еце
3-я ас. рэверсу́е рэверсу́юць
Прошлы час
м. рэверсава́ў рэверсава́лі
ж. рэверсава́ла
н. рэверсава́ла
Загадны лад
2-я ас. рэверсу́й рэверсу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час рэверсава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паўднёва-ўсхо́дні, -ая, -ае.

Які мае адносіны да паўднёвага ўсходу — напрамку паміж поўднем і ўсходам.

П. напрамак ветру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэнд, -у, мн. -ы, -аў, м.

Заўважны напрамак, галоўная тэндэнцыя ў развіцці чаго-н.

Сусветны т.

Быць у трэндзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усхо́д¹, -у, М -дзе, м.

1. Паяўленне, час, а таксама месца паяўлення свяціла над гарызонтам.

Устаць да ўсходу сонца.

2. Адзін з чатырох напрамкаў свету, процілеглы захаду, і напрамак прасторы, процілеглы захаду; частка гарызонту, дзе ўсходзіць Сонца.

3. (з вялікай літары). Краіны, размешчаныя ў гэтым напрамку і супрацьпастаўленыя Заходняй Еўропе і Амерыцы.

Падарожжа на У.

Блізкі У.

Далёкі У.

Паўднёвы ўсходнапрамак паміж поўднем і ўсходам.

Паўночны ўсходнапрамак паміж поўначчу і ўсходам.

|| прым. усхо́дні, -яя, -яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накірава́насць, -і, ж.

1. Засяроджанасць, паглыбленасць думак, жаданняў, пачуццяў.

2. Напрамак, выражаны ў працы, творы і пад.

Ідэйная н. твора.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ключ³, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Чарада птушак (гусей, жураўлёў і пад.) у палёце.

К. гусей узяў напрамак на поўдзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымітыві́зм, -у, м.

1. Спрошчаны падыход да складаных пытанняў (кніжн.).

2. Напрамак у мастацтве, які выкарыстоўвае формы першабытных, ранніх або прымітыўных стыляў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераключы́ць, -ючу́, -ю́чыш, -ю́чыць; -ю́чаны; зак.

1. што. Змяніць (напрамак і сілу якой-н. энергіі, руху і пад.).

2. перан., каго-што. Надаць іншы напрамак чаму-н.; перавесці на новую работу, на новыя формы работ.

П. сваю ўвагу на іншы прадмет.

П. цэх на іншую вытворчасць.

|| незак. пераключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пераключэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)