перапла́каць

наплакацца, доўга праплакаўшы, перастаць плакаць, аплакаць усё, многае, усіх, многіх, перажыць шмат чаго-небудзь (пераплакаць многае, пераплакаць шмат бед)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перапла́чу перапла́чам
2-я ас. перапла́чаш перапла́чаце
3-я ас. перапла́ча перапла́чуць
Прошлы час
м. перапла́каў перапла́калі
ж. перапла́кала
н. перапла́кала
Загадны лад
2-я ас. перапла́ч перапла́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час перапла́каўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́плакацца, ‑плачуся, ‑плачашся, ‑плачацца; заг. выплачся; зак.

Выліць, выказаць пачуцці слязьмі, наплакацца ўволю. Пані падлоўчая выплакалася, вылажыла з душы ўвесь свой смутак і гора і крыху заспакоілася. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апла́каць, аплачу, аплачаш, аплача; зак., каго-што.

Наплакацца з выпадку чыёй‑н. смерці, страты чаго‑н. Тысячы матак аплакалі ўсё: тугу і голад, пакуты і смерць сяброў. Брыль. // перан. Адчуць і выказаць сваё гора, смутак з выпадку якога‑н. няшчасця. Перш чым Максім Багдановіч аплача ў вершы «Слуцкія ткачыхі» трагедыю прыгонных беларускіх дзяўчат.., слуцкія паясы апіша Адам Міцкевіч. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)