растрэ́сці, -расу́, -расе́ш, -расе́; -расём, -расяце́, -расу́ць; растро́с, -рэ́сла і -расла́, -рэ́сла і -расло́; -расі́; -рэ́сены; зак.

1. што. Трасучы, раскідаць, рассыпаць.

Р. сена.

2. што, перан. Страціць, згубіць (разм.).

Пакуль ехаў, растрос усе свае веды.

3. што. Разбурыць, прымусіць распасціся.

Р. воз.

4. каго-што. Натаміць, намучыць пры трасучай яздзе (разм.).

За дарогу яго растрэсла (безас.).

|| незак. растраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і растрэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. растраса́нне, -я, н. і растрэ́сванне,-я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. натрос, ‑трасла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак., чаго.

1. Трасучы што‑н., здабыць у нейкай колькасці. Натрэсці яблык. Натрэсці кошык груш.

2. Растрэсці частку чаго‑н., неакуратна пераносячы або перавозячы. Натрэслі вазакі сена на дарогу.

3. Трасучы, змяшаць (пра кармы для жывёлы). Пайшоў [Андрэй] у гумно, патрос аўсяніцы з сенам каровам, каб хапіла і на заўтра. Чарнышэвіч.

4. безас. Разм. Стаміць, намучыць трасянінай. Натрэсла дзяцей за далёкую дарогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. растрос, ‑трасла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак., каго-што.

1. Трасучы, раскідаць, рассыпаць. Растрэсці сена. □ [Іван:] — Чорныя латы Саломы вецер растрос ля дарогі. Танк.

2. Разм. Разгубіць дарогай. Пуд сена рас трос за дарогу. // перан. Страціць, згубіць. — Годз[е] ўжо, Папас, не бі ты, І так розум ён [Сымон] растрос. Колас. [Загорскі:] — А раскольнікі — харошы, цвярозы, працавіты народ. Памяць аб мачысе сваёй, — мову, звычаі — збераглі, не растрэслі... Караткевіч.

3. Разбурыць, прымусіць распасціся. Растрэсці сноп. □ [Бабка:] — Зноў смыкаеш тую цыбулю? Увесь вянок зараз растрасеш! Каліна. — Гняздо маё Растрэсла навальніца І з дзеткамі мне недзе прытуліцца, — Чырыкаў Верабей пра зорачка сваё. Валасевіч. // Зрабіць непрыгодным, няспраўным; разбіць. Я пашкадаваў ужо, што так не па-людску абышоўся з Карлам — яшчэ, чаго добрага, растрасе калымагу. Сачанка.

4. Натаміць, намучыць пры трасучай яздзе. — Растрасяце хлопца па шашы, а тут ці мала яго натузалі. Чарнышэвіч. Легкавой машыны .. няма, а на грузавой бакі растрасеш па карчах. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)