насу́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., што.

Нахмурыць, наморшчыць (бровы, твар). Фрунзе акінуў вачыма сядзібу салдаткі-ўдавы. Пасуровеў, насупіў бровы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памо́ршчыць, ‑шчу, ‑шыш, ‑шчыць; зак., што.

Наморшчыць, зморшчыць. Вайтовіч хвілінку памаўчаў, паморшчыў лоб і адказаў на просьбу: — Праз месяц які можна наведацца. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намо́ршчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; зак.

1. Наморшчыць твар; зморшчыцца. Дзям’ян міжволі наморшчыўся, на лбе выступіў пот. Лупсякоў.

2. Пакрыцца маршчынамі. Галя стала суроваю, лоб наморшчыўся, вочы злосна прыжмурыліся. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахму́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Сурова наморшчыць (твар, лоб), насупіць (бровы). Дзяніс Давыдавіч акінуў вачыма сцяну і хутка падняўся на рыштаванні, дастаў вымяральны прыбор, як бы праверыў сябе, і нахмурыў бровы. Гурскі. [Дзед Талаш] сядзеў пануры, нахмурыўшы свой маршчыністы лоб, і думаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)