напласта́ть сов., прост. нарэ́заць пласта́мі (скрыля́мі), мног. панараза́ць пласта́мі (скрыля́мі); накро́іць; нарэ́заць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накро́йваць несов.

1. (заготавливать кройкою) накра́ивать;

2. (хлеба) нареза́ть;

3. напласто́вывать;

1-2 см. накро́іць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нарэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак.

1. чаго. Разрэзаць чым‑н. вострым на часткі, кавалкі; накроіць. Нарэзаць хлеба. Нарэзаць сыру. □ Бабка Параска нарэзала сала — і для закускі і для яечні. Колас. Маці лячыла лейтэнанта сваімі, хатнімі сродкамі. Узамен бінтоў яна нарэзала з прасціны доўгіх стужак, а для прамыўкі ран .. ужывала адвар з пахучых траў. Курто.

2. чаго. Зрэзаўшы або разрэзаўшы, нагатаваць у нейкай колькасці. Нарэзаць дроў. Нарэзаць сечкі. □ Чакаючы змроку, каб непрыкметна перабегчы ў вёску, Грышка нарэзаў бярозавых дубцоў і пачаў вязаць венік, каб не было ніякага падазрэння. Чарот. // Зрэзаўшы, прыгатаваць, зрабіць. Нарэзаць букет ружаў.

3. каго. Зарэзаць у нейкай колькасці. Нарэзаць гусей.

4. што і чаго. Падзяліць шляхам межавання або выдзеліць у час межавання. Нарэзаць зямлі. □ [Сузон:] — Мне на панскім [полі] хутар нарэзалі, толькі ж куды мне з такімі будынкамі перасяляцца? Галавач.

5. што. Зрабіць нарэзы. Нарэзаць гайку.

6. што. Зрабіць разьбу на чым‑н. Нарэзаць гравюру.

7. што. Спец. Падрыхтаваць участак для выемкі ў шахце. Нарэзаць лаву.

8. што. Зрабіць надрэз на чым‑н.

9. што. Нарабіць зубцоў на піле, назубіць.

10. што. Намуляць чым‑н. Нарэзаць плячо лямкой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)