паме́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Надпіс, запіс, знак, якім абазначаецца што-н.

Паметкі на палях кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысвячэ́нне, -я, н.

1. гл. прысвяціць.

2. мн. -і, -яў. Надпіс, уступная частка твора, звернутая да асобы, якой твор прысвечаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гравіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. гравіраваць.

2. мн. -і, -ро́вак. Рысунак або надпіс, выразаны на чым-н.

Ваза з гравіроўкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клі́напіс, -у, м.

Спосаб пісьма старажытных народаў Пярэдняй Азіі, клінападобныя знакі якога наносілі на гліну або камень.

Вавілонскі к.

|| прым. клінапі́сны, -ая, -ае.

К. надпіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыптагра́ма, ‑ы, ж.

Надпіс, выкананы адным са спосабаў крыптаграфіі.

[Ад грэч. ktyptós — скрыты і grámma — надпіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыро́, нескл., н.

Перадатачны надпіс па вэксалі, чэку і пад.

[Іт. giro.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́льдавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шыльды. Шыльдавы надпіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпіта́фія, -і, мн. -і, -фій, ж. (кніжн.).

1. Верш, напісаны ў сувязі з чыёй-н. смерцю.

Э. на смерць палкаводца.

2. Надмагільны надпіс.

Э. на магільнай пліце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́дпіс, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. падпісаць.

2. Надпіс пад чым-н, над чым-н.

П. пад карцінай.

3. Прозвішча, напісанае ўласнаручна.

Паставіць п. і дату.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

леге́нда², -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, леге́нд і -аў, ж. (спец.).

1. Сукупнасць умоўных знакаў і тлумачэнняў да карты, схемы, плана і пад.

2. Надпіс на манеце.