Насулі́цьнадбавіць цану’ (Нас.), ’прапанаваць’ (ТС); магчыма, сюды ж насуліць на душы — ’сапсаваць настрой’ (Сл. ПЗБ). Да суліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нарасти́ть сов.

1. нарасці́ць;

нарасти́ть но́вую ко́жу нарасці́ць но́вую ску́ру;

2. (удлинить) надтачы́ць; (прибавить) надба́віць; (накопить) нарасці́ць, намно́жыць;

3. (вырастить в каком-л. количестве) навыро́шчваць, нагадава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падвы́сіць, ‑высіў, ‑высіш, ‑высіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Падняць вышэй. Падвысіць флаг. Падвысіць шлагбаум. // Зрабіць больш высокім у параўнанні з якім‑н. узроўнем. Там, у канцы Грыняў, дзе лесапілка, падвысілі плаціну. Пташнікаў.

2. Перавесці на больш высокую пасаду. Падвысіць у званні. □ [Янкавец] звярнуўся да прыстава: — Скажыце, вас напэўна падвысяць па службе? Колас.

3. Павялічыць, надбавіць (пра цэны, нормы і пад.). [Сегень:] — Няхай жа кожны з нас паставіць перад сабою задачу падвысіць на новы месяц норму свайго вырабу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надалу́жыць Зэканоміць, нагнаць час’ (Сцяц.), ’пажыць добра’ (Сцяшк. Сл.), надалу́жваць ’дабаўляць’ (лях., Сл. ПЗБ), надолу́жыцьнадбавіць, задаволіць патрэбу’, надолу́жваць ’надбаўляць, дапамагаць пакрыць нястачу’ (ТС), параўн.: ja swaje nadałużu (= пакрыю, адраблю, вярну) (Пятк. 2, 192), укр. надолужити ’нагнаць, навярстаць, пакрыць, кампенсаваць, дапоўніць’, ’насаліць; надаесці’, магчыма, сюды і рус. надалуга ’гультайка’. Відаць, корань той жа, што і ў прыметніку недалугі, недалужны ’слабы, хворы’, што суадносіцца (запазычаны?) з польск. niedołężny ’тс’, dolę g а ’сіла, моц; дастатак, запас’ (варыянт dolęka звязваюць з łączyć ’лучыць’, Брукнер, 360); тады першаснае значэнне дзеяслова ’прыдбаць сілу, дастатак’. Згодна з Махэкамг (393), усе славянскія формы (чэш. nedoluźny, польск. niedołężny, укр. недалуга, рус. недолугий) даюць падставу рэканструяваць прасл. *nedolężbriъ і дзеяслоў *nedolęgati з асновай ‑lęg‑, роднаснай ням. langen ’быць дастатковым’, што большасцю даследчыкаў лічыцца праблематычным. Найбольш блізкімі фармальна да разглядаемых усходнеславянскіх слоў з’яўляюцца славен. nadlegovati ’надаядаць, дакучаць’, nadloga ’бяда’, nadlega ’цяжкасць, прыкрасць’, на якія, на думку Бязлая, паўплывала народнаэтымалагічнае збліжэнне з *lęgti, lęźiti (Бязлай, 2, 211), чым, відаць, і тлумачыцца іх семантыка, супадаючая з усходнеславянскай толькі часткова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)