кавяла́, -ы́, мн. кавёлы іліч. 2, 3, 4) кавялы́, кавёл, ж. (разм.).

Самаробны драўляны пратэз для нагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрыблінгава́ць

‘весці мяч як мага бліжэй да ступні нагі, каб абысці саперніка’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дрыблінгу́ю дрыблінгу́ем
2-я ас. дрыблінгу́еш дрыблінгу́еце
3-я ас. дрыблінгу́е дрыблінгу́юць
Прошлы час
м. дрыблінгава́ў дрыблінгава́лі
ж. дрыблінгава́ла
н. дрыблінгава́ла
Загадны лад
2-я ас. дрыблінгу́й дрыблінгу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дрыблінгу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

за́барсні, -яў, адз. за́барсня, -і, ж. (гіст.).

Вяровачныя петлі, пры дапамозе якіх лапаць прымацоўваецца да нагі.

|| прым. за́барсневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́нахадзь, -і, ж.

Спосаб конскага бегу, пры якім конь адначасова выкідвае наперад і апускае то абедзве правыя, то абедзве левыя нагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фуэтэ́, нескл., н.

У класічным танцы: фігура (у 2 знач.) з характэрным махавым рухам нагі, які дапамагае павароту або вярчэнню танцоўшчыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бядро́, -а́, мн. бёдры, -аў, н.

Частка нагі ад таза да калена.

Насіць спадніцу на бёдрах.

|| прым. бядро́вы, -ая, -ае.

Бядровая косць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лы́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Акруглая частка нагі ад калена да ступні.

Лыткі пасівералі.

|| прым. лы́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

санда́лі, -яў, адз. санда́ля, -і, ж.

Лёгкія летнія туфлі без абцасаў (першапачаткова падэшва з раменьчыкамі для прымацавання да нагі).

|| прым. санда́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фуэтэ́, нескл., н.

Фігура класічнага жаночага танца, якая складаецца з паварота на пальцах адной нагі пры адначасовым кругавым руху ў паветры другой нагі.

[Фр. fouetté ад fouetter — пляскаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчы́калатка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Сучляненне касцей галёнкі з касцямі ступні, якое выдаецца па баках нагі.

|| прым. шчы́калатачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)