ако́ліца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

1. Тое, што і ваколіца (у 2 знач.).

Аколіцу абляцела навіна.

2. Плот з варотамі ў канцы вёскі (уст.).

|| прым. ако́лічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прые́мны, -ая, -ае.

1. Які прыносіць задавальненне, радасць.

П. пах.

Прыемная навіна.

П. ўспамін.

Прыемна (прысл.) слухаць.

2. Які выклікае сімпатыю, прывабны.

П. чалавек.

Прыемная ўсмешка.

|| наз. прые́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Што-н. новае, што нядаўна з’явілася.

Навінкі тэхнікі.

Кніжныя навінкі.

2. Тое, што і навіна (у 1 знач.; разм.).

Расказаць навінку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скалыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Зварухнуць, захістаць, прымусіць калыхацца.

Вецер скалыхнуў жыта.

С. калыску (гайдануць з боку ў бок).

2. перан. Усхваляваць, узрушыць; парушыць спакой.

Навіна скалыхнула народ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абы́класць, ‑і, ж.

Уласцівасць абыклага. За гэтыя часы да ўсяго людзі папрывыкалі, і ўсялякая навіна скора рабілася абыкласцю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

но́венькі, -ая, -ае (разм.).

1. Зусім новы (у 1 знач.).

Н. трактар.

2. у знач. наз. но́венькае, -ага, н. Навіна.

Што новенькага ў сям’і?

3. у знач. наз. но́венькі, -ага, м.; но́венькая, -ай, ж., мн. -ія, -іх. Навічок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́йча, м.

Уст. Клічная форма ад слова «айцец». [Янка:] — Гарэлка твая і твая навіна! Благаславіся, ойча Андрэю! Колас. — Святы ойча! — зноў усклікнула Эмілія. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адо́зва, ‑ы, ж.

Пісьмовы або вусны зварот да каго‑н. з заклікам, просьбай. [Маша:] — Во навіна якая! Мы будзем ставіць подпісы пад Адозвай за мір. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абзада́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Даць задатак за што‑н. Раптам прайшла навіна, што ўсю зямлю адразу абзадачылі нейкія два былыя арандатары. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́відасьнавіна; незвычайная, апетытная смачная яда з новага ўраджаю; незвычайнае дзіва, цуд’ (пух., З нар. сл.). Ад невідины ’нябачны’: Невиданое и нечуваное дзиво! (Нас.), да відаць ’бачыць’; заканчэнне слова пад уплывам назоўнікаў на ‑сць тыпу нёвесь (< *не‑весць), параўн. невідаль ’дзіва, навіна’, невідиліца ’дзіўная рэч’ ад невідилы ’дзіўны; нябачаны’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)