бу́рса, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (гіст.).

Назва духоўных навучальных устаноў з інтэрнатамі ў 18—1-й палавіне 19 ст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́ктыкум, -у, мн. -ы, -аў, м.

У вышэйшых навучальных установах: курс практычных заняткаў па якім-н. вучэбным прадмеце.

П. па фізіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ад’юнкту́ра, ‑ы, ж.

Аспірантура вышэйшых ваенных навучальных устаноў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ваенрук ’кіраўнік ваеннай падрыхтоўкі ў навучальных установах’ (КТС). З рус. военрук (Крукоўскі, Уплыў, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ваенру́к, ‑а, м.

Кіраўнік ваеннай дапрызыўнай падрыхтоўкі ў навучальных установах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вячэ́рнік, ‑а, м.

Разм. Навучэнец, студэнт навучальных устаноў, якія працуюць вечарам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семіна́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Назва некаторых спецыяльных сярэдніх навучальных устаноў.

Настаўніцкая с. (для падрыхтоўкі настаўнікаў; уст.). Духоўная с. (для падрыхтоўкі святароў).

|| прым. семіна́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балетма́йстар, ‑тра, м.

Пастаноўшчык танцаў у балеце. // Выкладчык балетных танцаў у харэаграфічных навучальных установах.

[Ням. Balletmeister.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вучы́лішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Назва некаторых ніжэйшых і сярэдніх спецыяльных, а таксама некаторых вышэйшых навучальных устаноў.

Прафесійна-тэхнічнае в.

Медыцынскае в.

Вышэйшае тэхнічнае в.

|| прым. вучы́лішчны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыва́т-дацэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

У вышэйшых навучальных установах да рэвалюцыі: пазаштатны выкладчык, роўны па званні дацэнту, а таксама асоба, якая мела гэта званне.

|| прым. прыва́т-дацэ́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)