По́давалкі ’тонкія жэрдкі наверсе плыта’ (барыс, JP, 54, 1–2, 29). Паводле Бяднарчука (тамсама), ад падвабіць ’падкласці’, гл. падвагі, падвапіна ’падруба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

імбры́чак, ‑чка, м.

Уст. Чайнік для заваркі чаю. Гаспадар прынёс з кухні і паставіў пасярод стала бліскучы медны самавар з размаляваным у кветкі імбрычкам наверсе. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тол, ‑у, м.

Выбуховае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў артылерыі і пры падрыўных работах; тратыл. Рыгор .. мініраваў дарогу. Прыклаў да рэйкі тол — раз! Воскам прыклеіў наверсе пальчык узрыва[льніка] — два! Гатова! Краўчанка.

[Скарачэнне слова трынітраталуол.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тупатня́, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і тупаніна. Чутна была бязладная тупатня ног наверсе. Лынькоў. Тупатні ў Багдана зранку было многа... Хоць і вайна, а ў брыгадзе работа не перапыняецца. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярхо́м ’конна’ (БРС), вярьхом ’тс’ (Бяльк.), укр. верхом, рус. верхом, польск. wierzchem ’тс’. Узнікла як адгалінаваны амонім з дзеепрыслоўя верхам (< vьrx‑ъmь) ’зверху, наверсе’, якое ўяўляе сабой творны склон адзіночнага ліку ад верх (Шанскі, 1, В, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бунчу́к, ‑а, м.

1. Дрэўка з шарам і конскім хвастом наверсе як знак улады ўкраінскіх і польскіх гетманаў, казацкіх атаманаў, турэцкіх пашэй.

2. Шумавы музычны інструмент у некаторых ваенных аркестрах, упрыгожаны конскім хвастом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заглыбле́нне, ‑я, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заглыбляцца — заглыбіцца.

2. Паглыбленне, упадзіна, ямка ў чым‑н. У высокай траве.. ляжалі па крузе сем абчасаных камянёў, а ў цэнтры.. восьмы, з правільна круглым заглыбленнем наверсе. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́ўчыя спічкі ’зязюлін лён, Polytrichum commune L.’ (Шат.). Відавочна, ад спічка < спіца (гл.) па знешняму падабенству (кароткае прамастойнае сцябло з прызматычнай каробачкай наверсе). Прыметнік воўчы, які часта сустракаецца ў назвах дзікарослых раслін, не звязан непасрэдна з воўк, а паказвае «несапраўднасць» расліны; параўн. воўчая мята.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Круціцца час ад часу. На калдобінах машына павольна пагойдвалася, і наверсе на ёй пакручвалася вежа з кулямётамі, як бы выглядаючы дарогу. Галавач. Каля брамы ў зоросшым дрэвамі дварэ стаялі тры дзяўчынкі і каля іх пакручваўся .. хлапчук. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скру́жкі, скру́шкі, скру́жыны ‘амецце, адходы пры ачыстцы збожжа’ (талач., рас., Шатал.; ц.-палес., Выгонная, Лекс. Палесся, 83), скружа́віны ‘не выбітыя цэпам каласы, што ляжаць наверсе рэшата пры скружванні’ (Жд. 1). Укр. дыял. скру́жкі, польск. skrążki, skrążyny, skrążak ‘невялікае рэшата, якое служыць для “скружвання”’, kružyny ‘скружкі’, серб.-харв. skrúžak, skruška, славен. skròžek, skrožki, skrožina ‘тс’. Прасл. *sъkrǫgъkъ. Да скружваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)