налупцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак., каго (разм.).

Набіць дзягай, плёткай, розгай; выхвастаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накостыля́ть сов., прост. набі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бітко́м, прысл.

У выразе: бітком набіць (набіцца) гл. набіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсцяба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -ба́ны і адсцёбаць, -аю, -аеш, -ае; -цёбаны; зак., каго-што.

Набіць, сцябаючы; адлупцаваць, адхвастаць.

А. лазінай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узгрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -э́ты; зак., каго (што) (разм.).

Моцна вылаяць ці набіць за якую-н. правіннасць.

|| незак. узграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набі́ўка, -і, ДМ -біўцы, ж.

1. гл. набіць.

2. Матэрыял, якім набіта, напоўнена што-н.

Паралонавая н. матраца.

|| прым. набі́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аско́ма, -ы, ж.

Непрыемнае вяжучае абвостранае адчуванне ў роце ад чаго-н. кіслага.

А. на зубах ад кіслых яблыкаў.

Нагнаць (набіць) аскому — надта надакучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насцёбаць, -аю, -аеш, -ае; -аны і насцяба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак. (разм.).

Набіць, нахвастаць каго-н.

Н. дубцом.

|| незак. насцёбваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набі́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад набіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насту́каць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. што. Выявіць што-н. пастукваннем.

Н. пустату ў сцяне.

2. Надаваць кухталёў, набіць (разм.).

|| незак. насту́кваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)