распу́кнуць

набухнуць, набрыняць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распу́кну распу́кнем
2-я ас. распу́кнеш распу́кнеце
3-я ас. распу́кне распу́кнуць
Прошлы час
м. распу́кнуў распу́кнулі
ж. распу́кнула
н. распу́кнула
Загадны лад
2-я ас. распу́кні распу́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час распу́кнуўшы

Іншыя варыянты: распукну́ць.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разбу́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -бу́х, -хла; зак.

1. Набухнуць, раздацца, патаўсцець ад вільгаці.

Боты намоклі, разбухлі.

Пупышкі на дрэве разбухлі.

2. перан. Непамерна павялічыцца, разрасціся.

Штаты разбухлі.

Папка з дакументамі разбухла.

|| незак. разбуха́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Набу́бнецьнабухнуць’ (браг., З нар. сл.), набубніцца ’набрыняць (пра пупышкі)’ (в.-дзв., Нар. сл.), набубеніцца ’наесціся’ (полац., Нар. лекс.), укр. набубнішнабухнуць (пра зерне), надуць (жывот)’, балг. набъбнанабухнуць, распухнуць’, макед. набабне ’тс’, в.-луж. nabubnićнабухнуць, уздуцце’. Ад бу́бнець, прасл. bębbnąii ’пухнуць, набухаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́пнуцца, ‑пнуся, ‑пнешся, ‑пнецца; зак.

Разм. Выдацца, высунуцца ўперад; набухнуць. На сухой жылістай шыі выпнуліся сінія вены. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взбу́хнуть сов. набра́кнуць; набу́хнуць; (преимущественно от сырости) набрыня́ць; (распухнуть) успу́хнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ная́дрыццанабухнуць’ (Сл. ПЗБ), рус. наядриться ’нарваць, успухнуць; выспець, наліцца (пра збожжа)’, польск. najędrzniećнабухнуць; наліцца’, серб.-харв. najedparu ’наліцца’, макед. najadpu ’наліцца, напоўніцца сокам’. Да ядрыцца, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набу́хнуть сов.

1. набу́хнуць, набра́кнуць; (преимущественно от сырости) набрыня́ць;

2. (напухнуть) напу́хнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Набрыня́ць ’набухаць’ (Касп.), ’набухнуць ад вільгаці’ (Шат., Сцяшк., Чач.). Гл. брыня́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Наліць, накідаць і г. д. больш, чым трэба, звыш меры. Набухаць вады ў каструлю. Набухаць круп.

набуха́ць, ‑ае.

Незак. да набухнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набу́ніцца ’ўздуцца, набухнуць’ (ТС). Бясспрэчна, звязана з банька ’бурбалка’, буняк ’пухір на целе’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)