набра́клы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. пр. ад набракнуць.
2. у знач. прым. Які павялічыўся ў аб’ёме ад вільгаці, вадкасці. Нарэшце зарыпелі набраклыя дзверы, і хтосьці, заварушыўшыся, усхапіўся з ложка і сеў. Пташнікаў.
3. у знач. прым. Тое, што і набухлы (у 1, 3 знач.). Я асцярожна гладжу набраклыя пупышкі і падношу іх да губ. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Брыня́ць ’набухаць’. Здаецца, беларускае новаўтварэнне да слав. *brьněti: укр. брені́ти, брині́ти ’гучаць; цвісці, красавацца’, ст.-польск. brznieć (польск. brzmieć), чэш. brněti і г. д. ’гучаць’. Як заўважыў Брукнер, 45, словы, якія азначаюць гучанне, гук, часта азначаюць і набуханне. Параўн. слав. *bręk‑ (гукапераймальная аснова) і *bręk‑ ’набухаць’ (гл. бра́кнуць), польск. brzmieć ’тс’, але nabrzmiały ’набухлы’. Бел. брыня́ць < *brьněti (развівалася, можа, пад польск. уплывам?). Адсюль і бры́на ’цвіль’ (гл.). Сюды адносіцца і абрыняць (гл.) ’напухнуць, азызнуць’ (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2, 74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
набря́кший
1. прич. які́ (што) набра́к, які́ (што) набрыня́ў; які́ (што) набу́х, які́ (што) напу́х; см. набря́кнуть;
2. прил. набра́клы, набрыня́лы, набу́хлы;
3. прил. набрыня́лы, напу́хлы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)