зы́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

Ацякаць, набракаць. Рукі зызнуць на золкім дажджы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взбуха́ть несов. набрака́ць; набуха́ць; набры́ньваць; (распухать) успуха́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бу́кнуцьнабракаць’ (Нас.). Мабыць, з бу́хнуць (параўн. слав. *buxnǫti, рус. бу́хнуть, набуха́ть набракаць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набуха́ть несов.

1. набуха́ць, набрака́ць; (преимущественно от сырости) набры́ньваць;

2. (напухать) напуха́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбуха́ть несов.

1. разбуха́ць, набуха́ць, набрака́ць; (от сырости) набры́ньваць;

2. перен. разбуха́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́кацца, ‑аецца; незак.

Разрывацца, лопацца з трэскам ад нацяжэння, ціску і г. д. Падзіманыя шары пукаюцца адзін за адным. □ Потым пачалі набракаць і пукацца ад веснавога соку пупышкі на дрэвах. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бру́знуць ’шмат спаць; таўсцець, паўнець’ (Юрч.), бру́зла ’той, хто многа спіць; распаўнелы чалавек’ (Юрч.). Рус. брю́згнуть ’апухаць, набракаць’. Фасмер (1, 224) з няпэўнасцю параўноўвае з славен. brjȗzga ’снег, як растае’. Бернекер (96), Праабражэнскі (1, 48), Шанскі (1, Б, 206) думаюць, што рус. словы брюзга́, брюзжа́ть, брюзга́ть маглі даць вытворнае са значэннем ’напухаць’ (параўн. слав. *bręk‑ гучаць’; ’набухаць, набракаць’). Параўн. і брусяне́ць ’успухаць’ (гл.). Бел. бру́знуць < *бру́згнуць (*брузкнуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буто́н. Рус. буто́н, укр. буто́н. Запазычанне з франц. мовы: франц. bouton ’тс’ (да bouter ’расці, набракаць’). Фасмер, 1, 253; Шанскі, 1, Б, 238.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праклю́нуцца, ‑нецца; зак.

Разм.

1. Паказацца з яйка, прабіўшы шкарлупіну дзюбай (пра птушак). Кураняты праклюнуліся.

2. перан. Прарасці. Была такая пара, калі вось-вось з зямлі праклюнуцца вострыя зялёныя парасткі травы, калі на дрэвах пачала набракаць заедзь квецені. Сабаленка. На стале ў слоіку з-пад варэння тры галінкі вярбы. Коцікі на іх распусціліся, праклюнуўся зялёны лісток. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брусяне́ць ’успухаць’ (Юрч.). Рус. брюзг‑, бел. брузг‑ ’апухаць, набракаць’ (гл. бел. бру́знуць). На бел. глебе брузг‑ пераходзіць (фанетычная з’ява) у брузк‑ і далей у бруск‑. Адсюль нейкім чынам (напр., з *бруснуць < *брускнуць) стварылася новая аснова брус‑ ’бракнуць’, якая і дала дзеяслоў брусяне́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)