наганя́цца 1, ‑яецца; незак.

Зал. да наганяць.

наганя́цца 2, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм. Уволю набегацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налята́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Уволю, многа палятаць.

2. Уволю, многа набегацца. Наляталіся за дзень дзеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наго́йсацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Уволю, многа пагойсаць; набегацца. Дзеці, нагойсаўшыся і намёрзшыся за дзень на вуліцы, ужо спалі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахлопота́ться сов., разг. наклапата́цца; (наработаться) нарабі́цца; (набегаться) набе́гацца; (устать) стамі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угоня́тьсяII сов., прост.

1. (устать от беготни) збе́гацца, набе́гацца;

2. (гонясь за кем, за чем, поспеть) спра́віцца (з кім, з чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)