пестри́ть несов.

1. прям., перен. стракаці́ць;

2. безл. мітусі́цца;

пестри́т в глаза́х мітусі́цца ў вача́х.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мітусе́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. мітусіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мельтеши́ть несов., разг. мільга́ць, мільгаце́ць, мігце́ць, мітусі́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

снова́тьII несов. хадзі́ць (сюды́-туды́), мітусі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́вацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. сунуцца¹.

2. Хадзіць з месца на месца, звычайна без справы; мітусіцца (разм.).

С. з хаты ў хату.

С. з кутка ў куток.

3. Перамяшчацца куды-н.

Лодка соваецца па вадзе.

|| наз. со́ванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памітусі́цца, ‑тушуся, ‑тусішся, ‑тусіцца; зак.

Мітусіцца на працягу нейкага часу. Разгублена памітусіўшыся па хаце, Ліда Сцяпанаўна схапіла нарэшце клунак з рэчамі. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мітуслі́вец, ‑ліўца, м.

Разм. Той, хто мітусіцца (у 1, 2 знач.); неспакойны чалавек. Алёшка — мітуслівец, яму бясконца трэба блукаць і шукаць нечага. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мятушы́ццамітусіцца’ (дзярж., Нар. сл.; стаўбц., Жыв. сл.). Да мітусіцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шебарши́ть несов., прост.

1. ша́стаць, шамаце́ць, шо́ргаць;

2. перен. (суетиться) мітусі́цца; (ворчать) бурча́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тало́шыццамітусіцца, кідацца’ (Ласт.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)