мину́вший

1. прич. які́ (што) міну́ў;

2. прил. міну́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прэ́шлы, прэйшлы ’былы, ранейшы; мінулы’ (Нас.; шчуч., З нар. сл.). З польск. przeszły ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жальбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак.

Разм. Сумаваць, тужыць па кім‑, чым‑н. Не жальбую пра мінулы час я, адкаснецца ад мяне сумота. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

протёкший

1. прич. які́ (што) працёк, які́ (што) прайшо́ў; які́ (што) праміну́ў, які́ (што) міну́ў; см. проте́чь;

2. прил. міну́лы;

за протёкший пери́од за міну́лы перы́яд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Міну́ўшчына ’мінулае, былое’, ’старадаўнасць’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк.). Відавочна, ад ст.-рус. минувший ’прошлы’. Параўн. таксама рус. смал. минува́лыймінулы’, минува́ться ’мінуць, прайсці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сто́сік і сту́сік, ‑а, м.

Памянш. да стос (стус); невялікі стос (стус). На паліцах стаялі запыленыя кнігі, на пісьмовым стале — стосік часопісаў за мінулы год і за палавіну гэтага. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злы́беда, ‑ы, ДМ ‑дзе; Р мн. злыбед; ж.

Разм. Бяда, ліха. Ігналя.. стараўся прыпамінаць, якую гэта асабістую непрыемнасць ён у мінулы дзень перажыў, якую злыбеду, што вось душыць яго і цяпер. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́шласць, ‑і, ж.

Мінулы час, мінулыя падзеі; мінулае. Гэй, адвечныя курганы, Сведкі прошласці глухой! Кім вы тут панасыпаны? Колас. Постаць і хада гэтай жанчыны непрыемна нагадалі Сафрону Дзядзюлю адну асобу, раптоўная думка пра якую разварушыла даўнюю прошласць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проше́дший

1. прич. які́ (што) прайшо́ў; які́ (што) міну́ў; см. пройти́;

2. прил. міну́лы; (прошлогодний) ле́ташні;

проше́дший год, проше́дшая зима́ міну́лые́ташні) год, міну́лая (ле́ташняя) зіма́;

3. прил., грам. про́шлы;

проше́дшее вре́мя грам. про́шлы час.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

исте́кший и истёкший

1. прич. які́ (што) сышо́ў, які́ (што) міну́ў; які́ (што) ско́нчыўся;

2. прил. (прошедший) міну́лы; (о дне — ещё) учара́шні; (о сроке) ско́нчаны;

в исте́кшем году́ у міну́лым го́дзе;

исте́кший день міну́лы (учара́шні) дзень.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)