памільга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Мільгаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мільгану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да мільгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мельтеши́ть несов., разг. мільга́ць, мільгаце́ць, мігце́ць, мітусі́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трапята́ць, -пячу́, -пе́чаш, -пе́ча; -пячы́; незак.

1. Дрыжаць, рухацца, варушыць чым-н.

Лісце трапятала на ветры.

Верабей трапеча крыламі.

2. Мільгаць (пра агонь, святло і пад.).

Удалечыні трапяталі невядомыя агеньчыкі.

3. Узмоцнена, часта біцца (пра сэрца).

Сэрца трапятала ад радасці.

4. Адчуваць страх перад кім-н.

Перад ім кожны трапеча.

|| наз. трапята́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Хутка паднімаць і апускаць павекі.

М. вачамі.

2. Падаваць знак рухам павек.

М. сябру.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Свяціцца слабым, няроўным святлом.

Зорка мігае.

4. перан. Хутка праносіцца перад вачамі, мільгаць.

Мігаюць машыны.

|| аднакр. мігну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. міга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмільга́ць, ‑ае; зак.

1. Скончыць, перастаць мільгаць. Адмільгалі прыдарожныя прысады.

2. перан. Прайсці, змяніцца (пра час, гады і пад.). [Хор:] Дзесяць год, школьных год адмільгалі, І расстацца нам час настае. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Вяртуха́ць, віртуха́цьмільгаць’, віртуха́ньня ’мітусня’ (Яўс.). Да вярту́ха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мялька́цца, мелькицца ’трапятаць’. (ТС), мялькацьмільгаць’ (Ян.). З рус. мелъкать ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мелькену́ць ’мільгануць’, ’хутка есці’ (ТС). З укр. мелькну́ти, якое з мелька́тимільгаць’. Гл. мялька́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́бмельгам, вобмільгам — прысл. ’хутка, у імгненне вока’ (КТС). Да мільгаць. Першапачаткова тв. скл. назоўніка *вобмельг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)