мига́ть несов.

1. (глазами) міга́ць, марга́ць, мо́ргаць;

2. (мерцать) міга́ць, мігаце́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мігаце́цца, ‑гаціцца; незак.

Тое, што і мігацець. Грыміць па карэннях цялежка, мігацяцца стракатыя верставыя слупы. Колас. Тут жа ў траве мігацяцца зоркамі светлячкі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маргу́ля ’газоўка’, маргу́лька ’тс’ (Ян.). Да маргацьмігацець’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мірга́ць, мі́рг̌а́ць ’маргаць, падморгваць’, ’мігаць, мігацець’, ’свяціць няроўным бляскам’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Касп., Растарг., Сл. ПЗБ), ’рухаць вачыма ці пальцамі’ (КЭС, лаг.), міргну́ць швянч. ’падміргнуць’, астрав. ’адысці ў мінулае’ (Сл. ПЗБ), міргану́ць (Бяльк.) шчуч. міргаце́ць ’мігцець, мігацець’ (Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ. mirgė́ti, mirgúotiмігацець, ззяць, мітусіцца’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 69; Зданцэвіч, LP, 1960, 344). Сюды ж міргу́н ’маргун’ (Нас.), мірглі́вы ’які часта маргае’ (Нар. Гом.). Гл. таксама маргаце́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мігунь ’імгла’ (Нар. Гом.). Да мігаце́ць2 (гл.). Аб экспрэсіўным суфіксе ‑unʼь гл. Слаўскі, SP, 1, 135.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Міхце́ць, драг. мыхті́ты ’стракацець, пералівацца (аб колеры)’ (Клім.), ’свяціць няроўным бляскам’ (в.-дзв., шальч., Сл. ПЗБ). Да мігаце́ць, міга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мыхта́йка ’гальштук’ (драг., З нар. сл.). З польск. miktajza ’тс’, якое з англ. necktie ’тс’, якое на Палессі асацыіравалася з дзеясловам мыхтітэмігацець’: колеры на гальштуках звычайна былі яскравыя і мігацелі ў вачах. Гл. таксама міктайза (Глінка, Бел.-польск. ізал., 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марга́ць, моргаць, морга́ць ’міжвольна падымаць і апускаць векі’, ’падморгваць’, ’міргаць, мігцець’, (перан.) ’упускаць зручны момант’ (ТСБМ, ТС; беласт., Сл. ПЗБ), маргаце́цьмігацець, ззяць (аб зорках)’ (Сцяшк.), морготі́ты ’дваіцца, мітусіцца ў вачах’ (Клім.), маргану́ць (Яруш.), маргу́нь! ’пра аднаразовае марганне’ (мсцісл., Нар. лекс.), маргу́н, маргу́ха ’хто часта маргае вачыма’, узор у маргухі ’узор, пры разгляданні якога міргаціць у вачах’ (слуц., КЭС). Укр. морга́ти, рус. моргать, польск. mrugać, чэш. mrkati, мар. mrk(ot)ať, в.-луж. měrkotać ’тс’. Роднаснымі да прасл. mъrg‑ati (а пазней mъrk‑) з’яўляюцца літ. mérkti, лат. mirgt ’міргаць, жмурыць’ (Махэк₂, 379), літ. murgai, лат. mùrgi ’трызненне’, літ. mirgė́ti ’мігцець’, mar̃guoti ’тс’, ’пералівацца’, márgas ’стракаты’, лат. mir̂dzêtмігацець’ (Фасмер, 2, 652). Няма падстаў лічыць балтызмам палес. морготі́ты (Лаўчутэ, Балтызмы, 48).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэпасце́ць ‘мігцець, мігацець’: зоркі трэпасця́ць (пруж., ЛА, 2). Да трапятаць (гл.), з т. зв. s‑intensivum паводле Махэка, параўн. укр. дыял. трепесі́ти ‘дрыжаць ад страху’, рус. трепеста́ть ‘дрыжаць’; узыходзіць да прасл. *trepotati/*trepetati (Борысь, 649; Махэк₂, 657; Фасмер, 4, 99; Сной₂, 781), з варыятнай асновай: зо́ркі трэпаця́т (бяроз., ЛА, 2), балг. звезди́те трептя́т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрыжа́ць і дрыжэ́ць, -жу́, -жы́ш, -жы́ць; -жы́м, -жыце́, -жа́ць; -жы́; незак.

1. Трэсціся, калаціцца.

Шыбы дрыжаць.

Зямля дрыжыць пад нагамі.

2. Быць ахопленым дрыжыкамі.

Д. ад холаду.

Рукі дрыжаць.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Гучаць перарывіста, няроўна.

Голас дрыжыць.

4. Мігацець, трымцець.

Зоркі дрыжаць у небе.

5. перан., за каго-што і над кім-чым. Ахоўваць, баючыся за каго-, што-н., за захаванасць чаго-н.

Д. за сваё дзіця.

Д. над кожнай капейкай.

6. перан., перад кім-чым. Баяцца каго-, чаго-н.

Д. перад начальствам.

|| наз. дрыжа́нне, -я, н.

|| прым. дрыжа́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Д. параліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)