клі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. Імя, якое даюць свойскай жывёле.
2. Мянушка чалавека (для жарту, насмешкі, у канспіратыўных мэтах).
Крыўдная к.
К. рэвалюцыянера.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прозва́ние ср. празва́нне, -ння ср.; (прозвище, кличка) мяну́шка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бо́шы, ‑аў; адз. бош, ‑а, м.
Пагардлівая мянушка немцаў у Францыі, якая з’явілася ў час сусветнай вайны 1914–1918 гг.
[Фр. boche.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антрапо́нім, ‑а, м.
Спец. Любое ўласнае імя, якое можа мець чалавек або група людзей (асабовае імя, прозвішча, псеўданім, мянушка і пад.).
[Ад грэч. ánthrōpos — чалавек.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Пры́звіска (прю́звыско) ’мянушка’ (Сіг.). Да про́звіска (гл.). Параўн. укр. прі́звисько ’мянушка; прозвішча’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
празва́нне, ‑я, н.
Мянушка. Грышка да таго звыкся з гэтым нялюбым празваннем, што часта забываў сваё ўласнае імя, а адклікаўся, калі яго абзывала «свінапасам». Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іме́нне, ‑я, н.
Абл. Імя, мянушка, прозвішча. — Прозвішча ў яго было Лубнеўскі. А Парыпанам звалі яго.. — Яна [Грасыльда] падумала. — Мусіць, сам ён сабе такое іменне даў... Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкле́іцца, ‑клеюся, ‑клеішся, ‑клеіцца; зак.
Прымацавацца да чаго‑н. з дапамогай клею або чаго‑н. клейкага. Папера добра прыклеілася. // Прыліпнуць, прыстаць да чаго‑н. З-пад вязанай шэрай хусткі выбілася пасмачка русявых [валасоў] і прыклеілася да ўспацелага лба. Навуменка. // перан. Замацавацца за кім‑н. (пра мянушку, прозвішча). Вось і прыклеілася да .. [Максіма] мянушка «Маўчун». Капусцін. Я і сам ведаў, што сёння вяселле Лаўрэнавага Жэнькі, хлопца, да якога з маленства яшчэ прыклеілася мянушка «Цыца». Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Мяню́шацца, мянюшкацца ’дражніцца, абзывацца’ (шчуч., гродз., Сцяшк. Сл.). Да мянушка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кярш ’мянушка вала’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. keršas ’рабы’ (Там жа). Балтызм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)