шавіёт, -у, М -ёце, м.

Мяккая, крыху варсістая шарсцяная тканіна для верхняй вопраткі.

|| прым. шавіётавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мя́кіш, ‑у, м.

1. Мяккая частка печанага хлеба.

2. Мяккая частка чаго‑н.; мякаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́йка², -і, ДМ ба́йцы, ж.

Мяккая баваўняная тканіна з прыгладжаным ворсам.

|| прым. ба́йкавы, -ая, -ае.

Байкавая коўдра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчыгры́н, -у, м.

Мяккая казіная або авечая (першапачаткова асліная) скура з адмысловым узорам на няроўнай паверхні.

|| прым. шчыгры́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мя́ккі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мя́ккі мя́ккая мя́ккае мя́ккія
Р. мя́ккага мя́ккай
мя́ккае
мя́ккага мя́ккіх
Д. мя́ккаму мя́ккай мя́ккаму мя́ккім
В. мя́ккі (неадуш.)
мя́ккага (адуш.)
мя́ккую мя́ккае мя́ккія (неадуш.)
мя́ккіх (адуш.)
Т. мя́ккім мя́ккай
мя́ккаю
мя́ккім мя́ккімі
М. мя́ккім мя́ккай мя́ккім мя́ккіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

атама́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Шырокая мяккая канапа з падушкамі замест спінкі і з валікамі па баках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

велю́р, -у, м.

Драп або фетр з мяккім густым кароткім ворсам, а таксама мяккая скура, вырабленая пад аксаміт.

|| прым. велю́равы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

берэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

Круглая мяккая шапачка без казырка.

Мужчынскі б.

|| памянш. берэ́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атла́с, -у, м.

Шаўковая гладкая бліскучая тканіна.

Чырвоны а.

|| прым. атла́сны, -ая, -ае.

Атласная папера (тоўстая і бліскучая). Атласная скура (перан.: мяккая, далікатная).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флане́ль, -і, Т -ллю, ж.

Мяккая баваўняная або шарсцяная тканіна палатнянага перапляцення з двухбаковым начосам.

|| прым. флане́левы, -ая, -ае і флане́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)