спас², -а, м.
1. Збавіцель, адна з назваў Хрыста.
2. Абраз з вобразам Хрыста.
3. Неафіцыйная назва кожнага з трох жнівеньскіх царкоўных свят, прысвечаных Збавіцелю.
Спас першы — мядовы, другі — яблычны, трэці — палатняны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напі́так, ‑тку, м.
Спецыяльна прыгатаваная для піцця вадкасць. Прахаладжальныя напіткі. Спіртныя напіткі. Мядовы напітак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́сека, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.
Месца, дзе высеклі лес. На высеках, глухіх палянах, у бары, на чарналессі — усюды густы мядовы пах. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́сяц ме́сяц, -ца м.;
молодо́й ме́сяц маладзі́к;
◊
медо́вый ме́сяц шутл. мядо́вы ме́сяц;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мядовік ’пернік з мёдам’ (лоеў., Мат. Гом.). Рус. пск., смал. медовик ’пірог з мёдам’. Да мядовы < мёд (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
салодкі; мядовы (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
пе́рнік, ‑а, м.
Салодкае печыва на мёдзе, патацы або цукры з духмянымі прыправамі. Мядовы пернік. Мятны пернік. □ Пад вечар маці напякла салодкіх пернікаў, паставіла на стол вяндліну і паўкварты мёду. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Медаўні́ца ’кадушка, кадаўб на мёд’ (чач., Жыв. сл.). Серб.-харв. medovnica ’няктарнік’. Утворана ад прыметніка medvьnъ ’мядовы’. Аб суфіксе ‑іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
медови́к
1. (медовый пряник) разг. мядо́вы пе́рнік; мядо́вік, -ка м.;
2. (нектарник) бот. некта́рнік, -ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
п’яню́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад п’яніць.
2. у знач. прым. Які прыводзіць да стану ап’янення; хмельны. Пачалі чарнець спачатку яры, яміны, лагчыны, а потым пачарнеў і ўвесь стэп, дыхнуў вільгаццю, запахла сырой травой і знік п’янючы мядовы водар. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)