мусульма́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да мусульманін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мусяля́к (груб.) ’нязграбны чалавек’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Рус. пск., цвяр. мусли́к, мусля́к ’неахайны чалавек’, уладз., казан. муслюм ’нязграбны, дурнаваты мужчына, сапляк’. Апошняе, аднак, Корм (AfslPh, 9, 657) выводзіць з араб.-тур. muslim ’мусульманін’. Да мусоліцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басурма́н 1 ’басурман’, ст.-бел. бесурман, бесурмянин, бусурмянин (Булыка, Запазыч.), рус. басурма́н, бусурма́н, ст.-рус. бесерменин, бесурменин, укр. басурма́н, бусурман. Запазычанне з цюрк. моў, дзе адпаведнае слова азначае ’мусульманін’. Параўн. тат., казах. musulman, тур. müslim, müslüman, müsürman, кірг., кумык., балкар. busurman (цюрк. словы з перс.). Меліаранскі, ИОРЯС, 10, 4, 113–116; Шэльд, Slavia, 2, 290; Фасмер, 1, 132; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 19 (< тат.); Шанскі, 1, Б, 54 (падтрымлівае тат. версію); Рудніцкі, 270–271, гл. яшчэ Сольмсен, KZ, 37, 590. Варыянт тыпу бесурман і пад. лічыцца запазычаннем з цюрк. дыял. варыянта (гл. Фасмер, 1, 160). Параўн. басурма́н 2.

Басурма́н 2 ’заняпалы чалавек’ (Касп.). Ужыванне ў якасці экспрэсіўнага слова басурма́н 1 (гл.) ’мусульманін’. Таксама і ў іншых мовах. Параўн. рус. дыял. бусурма́н ’разбойнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прававе́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які строга верыць у догмы якой‑н. рэлігіі. Фэлька з першага дня неўзлюбіў нявестку. Не быў ён такі прававерны ўжо католік, але цяпер еў поедам сына, што той браў шлюб не ў касцёле, а ў царкве. С. Александровіч. // перан. Які строга прытрымліваецца якога‑н. вучэння, сістэмы поглядаў. — [Фама] паліцэйскі чын заслужыў і зрабіўся такі прававерны, што нікому дыхнуць не даваў. Грахоўскі.

2. Мусульманскі (у гутарцы саміх мусульман). // у знач. наз. прававе́рны, ‑ага, м.; прававе́рная, ‑ай, ж. Мусульманін, мусульманка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)