мело́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

Мілагучная паслядоўнасць гукаў, якая ўтварае музычнае адзінства; напеў.

|| прым. мелады́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эстра́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Падмосткі для канцэртных выступленняў артыстаў.

Выйсці на эстраду.

2. Музычнае ці драматычнае мастацтва — выкананне невялікіх твораў на сцэне, эстрадзе.

Музыка для эстрады.

|| прым. эстра́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узме́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўзмежка, узмежжа, расце на ўзмежку, узмежжы. Ад шэлесту лісцяў узмежных ігруш Музычнае водгулле ў песню лілося. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акампанеме́нт, -у, М -нце, м.

1. Музычнае суправаджэнне спеваў, дэкламацыі і пад.

Спяваць пад а. раяля.

2. З’явы, падзеі, якія суправаджаюць што-н., ствараюць гукавы фон чаму-н.

Пад а. дажджу (перан.: пад шум дажджу).

|| прым. акампанеме́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фо́ртэ,

Спец.

1. прысл. Моцна, громка, на поўную сілу гуку (пра музычнае, вакальнае выкананне); проціл. піяна.

2. нескл., н. Месца ў музычным творы, якое выконваецца такім чынам, а таксама само такое выкананне.

[Іт. forte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акампанеме́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Музычнае суправаджэнне спеваў, дэкламацыі або ігры на інструменце. // перан. З’явы, падзеі, якія суправаджаюць што‑н., ствараюць гукавы фон чаму‑н. Паліцыянты .. балявалі, спявалі і танцавалі пад акампанемент жудасных стогнаў ахвяры. Бядуля.

[Фр. accompagnement.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вучы́лішча ср. учи́лище;

вае́ннае в. — вое́нное учи́лище;

вае́нна-марско́е в. — вое́нно-морско́е учи́лище;

музы́чнае в. — музыка́льное учи́лище;

педагагі́чнае в. — педагоги́ческое учи́лище;

прафесіяна́льна-тэхні́чнае в. — профессиона́льно-техни́ческое учи́лище

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мело́дыя, ‑і, ж.

1. Заканамерная паслядоўнасць гукаў, якая ўтварае пэўнае музычнае адзінства; напеў, матыў. Павольная, поўная велічнай гармоніі мелодыя гучыць у зале. Мележ. Слоў яшчэ не было — нараджалася адна мелодыя, але за ёй павінны былі з’явіцца і словы. Хадкевіч. Над рэчкай плыла мелодыя нейкай вельмі знаёмай песні. Асіпенка.

2. Музыкальнасць, меладычнасць. Мелодыя верша. □ І заснеш пад мелодыю слоў Сном аратага — ціхім, шчаслівым. Будзеш сніць аб прасторах палёў, Аб сваіх пазалочаных нівах. Тарас.

[Ад грэч. melōdia — напеў, песня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туш 1, ‑а, м.

Кароткае музычнае прывітанне ў гонар каго‑н. у час віншавання, узнагароджвання, а таксама невялікая музычная п’еса фанфарнага складу. А потым пад урачысты туш уручалі ветэранам і перадавікам вытворчасці грашовыя прэміі і ганаровыя граматы. Місько.

[Ням. Tusch.]

туш 2, ‑ы, ж.

Чорная ці каляровая фарба для чарчэння або малявання. Лязо непрыкметна, мікрон за мікронам, здымала з паперы напісаныя тушшу літары. Новікаў. На фоне неба вяршыні старых елак здаваліся намаляванымі чорнай тушшу. «Беларусь».

[Ням. Tusche.]

туш 3, ‑у, м.

Выпадковы дотык да шэра, які лічыцца за ўдар у гульні на більярдзе.

[Фр. touche — дотык, датыканне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́зыка ’галіна мастацтва’, ’твор або сукупнасць музычных твораў’, ’выкананне і гучанне музычных твораў на інструментах’, ’музычны інструмент’, драг. ’танцы’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш., Бяльк., Лучыц-Федарэц), музы́ка ’музыкант’, ’скамарох’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Гарэц., Яруш., Касп., Шат., Бяльк.; Нік. Очерки, 2; Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС), ст.-бел. музыка, музика, музыкъ ’музыка’ (1565 г.) запазычана са ст.-польск. muzyk ’тс’, muzyka ’музычны інструмент’, якія з лац. mūsicus ’музычны; музыкант; паэт’, mūsica ’мастацтва Муз’, ’музыка, музычнае мастацтва’ < ст.-грэч. μουσικός ’які належыць Музам’, ’музыкант’, ’мастацкі, паэтычны, адукаваны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 159 і 161). У ст.-рус. мове лексема мусикия, мусикиа ’музыка’, ’спевы’, ’музычны інструмент’, ’музыкант-жанчына’ з XII ст. (Фасмер, 3, 6). Гл. таксама Краўчук (Праблемы філал., 60), Маргаран (ЭИРЯ, 4, 1968, 90–94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)