му́жество ср. му́жнасць, -ці ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стаіцы́зм, -у, м.
1. Антычнае рацыяналістычнае філасофскае вучэнне, якое патрабавала свядомага падпарадкавання чалавека пануючай у свеце неабходнасці і панавання чалавека над страсцямі.
2. перан. Цвёрдасць і мужнасць у жыццёвых выпрабаваннях, здольнасць супрацьстаяць спакусам.
Праявіць с.
|| прым. стаі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
до́блесць, ‑і, ж.
Высок. Адвага, мужнасць, геройства. Воінская доблесць. // Бязмежнай самаадданасць у дасягненні якой‑н. высокай мэты. Працоўная доблесць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Праяўляць стойкасць, мужнасць у цяжкіх абставінах. Мужайцеся, браты! Знішчайце да канца Змяіных вырадкаў, патомкаў інквізіцый. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рашу́часць, ‑сці, ж.
Смеласць, гатоўнасць прыняць і ажыццявіць сваё рашэнне. Сышоўшы на перон, Рыта разгубілася. Рашучасць пакінула яе. Навуменка. Смуглявы твар камандзіра злучэння выказваў мужнасць і рашучасць. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зазна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і са злучн. «што».
Зведаць на ўласным вопыце; перажыць, адчуць. Зазнаць шчасце. □ [Чалавек] даўно ўжо не быў хлапчуком і зазнаў у жыцці, што мужнасць і пяшчотнасць — родныя сёстры. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сто́йкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць стойкага. Камуністычная партыя і Савецкі ўрад, Радзіма-маці высока ацанілі мужнасць і стойкасць абаронцаў Брэсцкай цытадэлі. «Помнікі». [Лёня:] — Мы загартоўваем волю і павінны на сапраўдных справах даказваць стойкасць, вынослівасць і смеласць. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адва́га ’мужнасць, смеласць’ (КЭС, Шат., Нас., Касп., Яруш.), ст.-бел. одвага (1674) (Нас. гіст.), укр. відвага, рус. отвага, польск. odwaga, чэш. odvaha, славен. tvegati ўзыходзяць да лексічнай групы, звязанай сваім паходжаннем з ням. wagen ’адважыцца’. Гл. Вайян, RÉS, 22, 10.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
згука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Крыкам, сігналам сабраць у адно месца ўсіх або многіх. // Заклікаць да чаго‑н. Слова, што мужнасць кавала, Слова, што ў бой падымала, Сёння згукае да працы, Працы на шчасце народа. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хра́брасць, ‑і, ж.
Здольнасць, уменне пераадольваць страх; мужнасць, адвага. Працавалі з храбрасцю юнацкай, Формулы зубрылі на хаду. Панчанка. [Дзед:] — А медалі гэтыя дадзены мне за праяўленую ў баях выключную храбрасць... Лынькоў.
•••
Для храбрасці — каб надаць сабе смеласці, падбадзёрыць сябе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)