гідрало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае гідрасферу Зямлі (воды акіянаў, мораў, рэк, азёр, а таксама падземныя воды).

[Ад грэч. hýdōr — вада і lógos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідрасфе́ра, ‑ы, ж.

Водная несуцэльная абалонка Зямлі, якая складаецца з акіянаў, мораў, рэк, азёр і грунтовых вод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ізаба́та, ‑ы, ДМ ‑баце, ж.

Лінія на карце, якая злучае пункты аднолькавых глыбінь вадаёмаў (акіянаў, мораў, азёр і пад.).

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і bathos — глыбіня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́йка¹, -і, ДМ ча́йцы, мн. -і, ча́ек, ж.

Вадаплаўная пералётная птушка сямейства чайкавых з кароткімі нагамі, доўгімі крыламі і густым апярэннем, якая жыве на берагах мораў, рэк, азёр.

Белакрылая ч.

|| прым. ча́йкавы, -ая, -ае.

Сямейства чайкавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гідрагра́фія, ‑і, ж.

Раздзел гідралогіі, які займаецца вывучэннем, апісаннем і нанясеннем на карту вод зямной паверхні (азёр, рэк, мораў, балот і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лангу́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Ядомы марскі рак з цвёрдым панцырам, без клюшняў, з доўгімі вусікамі; водзіцца звычайна ў прыбярэжнай паласе цёплых мораў.

[Фр. langouste.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акіянагра́фія, ‑і, ж.

Раздзел акіяналогіі, які вывучае форму, памеры і глыбіню акіянаў і мораў, характар іх берагоў, будову дна, рух вады і яе хімічныя ўласцівасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́сцік 1, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства губакветных, якая мае кветкі, сабраныя ў мяцёлкі, і шурпатаваласістае сцябло.

чы́сцік 2, ‑а, м.

Марская птушка атрада чысцікавых, якая жыве на скалах па берагах паўночных мораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамо́віцца, ‑моўлюся, ‑мовішся, ‑мовіцца; заг. дамоўся; зак.

Прыйсці да згоды ў выніку перагавораў; дагаварыцца. Было б вельмі важна дамовіцца .. аб тым, каб дно мораў і акіянаў не выкарыстоўвалася з ваеннымі мэтамі, а заставалася сферай мірнай дзейнасці чалавека. «Звязда». У суботу, пасля работы, Міхал з Дзіміным дамовіліся з’ездзіць на паляванне — недалёка і ненадоўга. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трызу́бец, ‑бца, м.

Жазло з трыма зубцамі — атрыбут бога мораў у грэчаскай і рымскай міфалогіі. Трызубец Нептуна. // Прылада ў выглядзе наканечніка з трыма вострымі зубцамі на доўгім дрэўку; мае рознае прызначэнне. [Янук] змоўк. Шырокі, белы ад вастрыні трызубец восцяў вісеў на ўзроўні яго вачэй. Караткевіч. Гушчар павалены адкідвай Трызубцам вострым, што ў руках. Пысін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)