Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВО́ДНЫЯ ХРЫБТЫ́, акіянічныя хрыбты,
горныя ўтварэнні на дне акіянаў і мораў. У пераходнай зоне ад мацерыкоў да акіянаў прадстаўлены пераважна астраўнымі дугамі, а таксама хрыбтамі на дне катлавін ускраінных мораў, у межах ложа акіяна пашыраны глыбавыя, скляпеніста-глыбавыя і вулканічныя хрыбты. Найб. з П.х. — сярэдзінна-акіянічныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНІПО́ВІЧ (Мікалай Міхайлавіч) (6.4.1862, г. Суаменліна, Фінляндыя — 23.2.1939),
расійскі заолаг, гідрабіёлаг; кіраўнік рус. школы іхтыёлагаў. Ганаровы чл.АНСССР (1935, чл.-кар. 1927). У 1911—30 у Ленінградскім мед. ін-це. Арганізатар і кіраўнік шэрагу навукова-прамысл. экспедыцый (1898—1932) па даследаванні Паўн. Ледавітага ак., Каспійскага, Чорнага, Азоўскага, Балтыйскага мораў. Навук. працы па гідралогіі і промысле ў Паўн. Ледавітым ак., Баранцавым, Каспійскім, Азоўскім і Чорным морах, гідралогіі і заалогіі марскіх беспазваночных, геал. мінулым паўн.мораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАПАДЗЕ́Л,
лінія на мясцовасці, якая падзяляе сумежныя басейны рэк, мораў, акіянаў і падземных вод. Ад водападзелу сцёк накіраваны ў процілеглыя бакі.
Найб. выразны водападзел у гарах, дзе звычайна супадае з грабянямі хрыбтоў. На раўнінах нярэдка пераходзіць у водападзельную прастору. Водападзел можа мяняцца. Адрозніваюць водападзелы: галоўны — паміж сумежнымі рачнымі сістэмамі (на тэр. Беларусі частка гал. водападзелу паміж рачнымі сістэмамі Балтыйскага і Чорнага мораў); бакавы — падзяляе басейны прытокаў ракі; галоўны (сусветны) Зямлі — паміж рэкамі Ціхаакіянска-Індыйскай і Атлантыка-Ледавітай пакатасцей вобласці вонкавага сцёку кантынентаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БА́ЛТЫКА-АДРЫЯ́ТЫКА»,
транс’еўрапейская мерыдыянальная аўтамагістраль Гдыня—Варшава—Кракаў (Польшча) — Астрава—Брно (Чэхія) — Браціслава (Славакія)—Будапешт (Венгрыя) — Бялград—Бар (Югаславія). Працягласць каля 2,5 тыс.км. Злучае парты Балтыйскага і Адрыятычнага мораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮ́НЫ (ням. Düne, адз. л.),
выдмы, формы рэльефу пяскоў, утвораныя ветравой акумуляцыяй. Трапляюцца на ўзбярэжжах мораў, азёр, на рачных тэрасах, зандравых раўнінах, напр., на ўзбярэжжах Балтыйскага, Белага, Аральскага, Каспійскага мораў, на берагах Балхаша і інш. У адрозненне ад барханаў «рогі» Дз. накіраваны супраць ветру. Наветраны схіл доўгі і спусцісты, падветраны — стромкі і пукаты. Выш. да 30 м, зрэдку да 100 м. Не замацаваныя расліннасцю Дз. могуць перамяшчацца ў напрамку пануючых вятроў са скорасцю 1—20 м за год. Адрозніваюць папярочныя, падоўжаныя і парабалічныя Дз. На Беларусі стараж. Дз. трапляюцца на Палессі, Полацкай, Нарачана-Вілейскай і Нёманскай нізінах.