Ме́шка 1 ’мешанка, корм’, мі́шанка, мі́шань ’тс’, ’трасянка’ (Сл. Брэс., Бяльк., Растарг.), укр. новамаск. мі́шка ’розныя гатунак сена’, ’сумесь жыта, ячменю’, рус. пск., смал., вяц., сіб. мешка ’сумесь з сена, саломы з вадой і вотруб’ем’. Да мяша́ць (гл.).
Мешка 2 ’непаваротлівы’ (ігн., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 64), паходзіць з літ. meškà ’мядзведзь’. Перанос націску (!?). Параўн. таксама балг. ме́шко, мешко́ ’поўны, тоўсты чалавек’, бел. мешкава́ты, мяшкава́ты, мішкава́ты(й) ’нязграбны, непаваротлівы’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), якія разам з польск. Mieszko — імя караля, першага з дынастыі Пястаў, узыходзяць да балтыйскай першакрыніцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падагна́ць, падганю, падгоніш, падгоніць; пр. падагнаў, ‑гнала; заг. падгані; зак., каго-што.
1. Гонячы, наблізіць або прымусіць наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Пасля снедання ля тока паставілі малатарню, падагналі трактар. Асіпенка. Пастушок пачуў умоўны свіст і падагнаў статак бліжэй да лесу. Пальчэўскі. / у безас. ужыв. Падагнала да берага вялікую крыгу. Шамякін.
2. Загнаць пад што‑н. Падагнаць лодку пад мост.
3. Прымусіць хутчэй ісці, бегчы, ехаць. Шумейка імпэтна тузануў лейцы, працяглым покрыкам падагнаў каня: Нно-оо! Савіцкі. // Прымусіць рабіць, выконваць што‑н. хутчэй. — Трэба адзявацца ды выходзіць на месца, — падагнала сама сябе Зося і хутка павярнула ў хату. Гартны. // перан. Прыспешыць надыход чаго‑н. Час не конь: не падгоніш і не прыпыніш. Прыказка.
4. Зрабіць адпаведным па форме адно другому; прыладзіць. Падагнаць дэталі. □ Праз пяць дзён заказ мой быў гатовы — арматуру новенькую адлілі, .. вінцік да вінціка падагналі. Краўчанка. // Зрабіць адпаведным росту, фігуры каго‑н. Я па некалькі разоў вадзіў.. [пакупнікоў] у прымерачную, круціў перад люстэркам, каб хоць як-небудзь падагнаць мешкаваты і доўгі пінжак або шырачэзнае паліто. Нядзведскі.
5. Разм. Гонячы, даставіць. [Вінцук:] — Тут, хлопча, крыху [са статкам] пачакай. Толькі не распускай лішне. Я зараз падганю яшчэ табе ў чараду... Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)