метеоспу́тник (метеорологи́ческий спу́тник) метэаспадаро́жнік, -ка м. (метэаралагі́чны спадаро́жнік).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
метеоце́нтр (метеорологи́ческий центр) метэацэ́нтр, -ра м. (метэаралагі́чны цэнтр).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
метеопрогно́з (метеорологи́ческий прогно́з) метэапрагно́з, -зу м. (метэаралагі́чны прагно́з);
бюро́ метеопрогно́зов бюро́ метэапрагно́заў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
флю́гер, ‑а, м.
1. Рухомае прыстасаванне, якое паказвае кірунак ветру. Сонца, якое заходзіла, залаціла самы верх цаглянай вежы і маленькі флюгер, выразаны з бляхі Карнеевым сынам Пятром. Даніленка. // Метэаралагічны прыбор для вызначэння сілы і змянення хуткасці ветру.
2. Уст. Флажок, які прымацоўваўся да пікі кавалерыста.
3. перан. Зневаж. Пра непастаяннага чалавека, які хутка мяняе свае погляды і перакананні. — Правільна, Сяргей Сяргеевіч! — у момант згадзіўся Грыбок. «Ну і флюгер!» — ужо без злосці і абурэння падумаў Шыковіч. Шамякін.
[Ад ням. Flügel — крыло.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ру́савы дзед ’дух жытняга поля’ (гродз. Цых.). Звязана з чэш. roousy ’доўгія ўскудлачаныя валасы’, балг. ру́си ’валасы’, славен. rȗse ’вусы’, Rusa ’міфічная істота’, серб.-харв. beli Rus ’метэаралагічны дэман’, харв. rȕsina ’коцікі (на бярозе, вярбе); махры’ з няясным, паводле Скока (3, 130) u, у аснове якіх прасл. *rus‑ са значэннем ’бухматы, махровы’, што адлюстроўвае прадуктыўную магію (Цыхун, БЛ, 57, 120–122). Махэк₂ (519), Бязлай (Eseji, 152) далучаюць сюды славац. obrus, чэш. ubrus, славен. obrus, ubrȗs, серб.-харв. у̀бру, балг. дыял. убру́с, укр. убру́с, бел. абру́с ’настольнік, рушнік з махрамі’ якія лічаць вытворнымі ад *rusati ’рабіць махры на палатне’. Магчыма, звязана з палес. руса́ўка ’жанчына з непрыбранымі валасамі’, гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)