ме́рнасць ж.

1. ме́рность; ро́вность; разме́ренность;

2. уме́ренность;

1, 2 см. ме́рны1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ласку́т, ‑а, М ‑куце, м.

Абрэзак, абрывак (тканіны, скуры і пад.). Ласкут паперы. // зб. Спец. Кавалкі тканіны стандартнай шырыні і малой даўжыні як адыходы вытворчасці. Мерны ласкут. // толькі мн. (ласкуты́, ‑оў). Абрыўкі чаго‑н., лахманы. На крылах [ветрака] трапяталі пад ветрам шырокія ласкуты палатна. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́рсі, ‑яў; адз. няма.

1. Уст., паэт. Грудзі (у чалавека). Юнак той — прапаршчык Дзяжа. У росце мерны, цёмна-русы, Шырокі ў персях і плячах. Колас.

2. Грудзі (у каня). Конь, разгарачаны галопам, захроп, ледзь не па самыя персі прасадзіўшы тонкія ногі ў снег. Паслядовіч. Сцяпан аброццю прыціснуў галаву каня да персяў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тактмерны рух; лад; пачуццё меры’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), тахт ’рытм, рытмічнае суправаджэнне’ (Сл. ПЗБ, Цых.), та́хта ’тс’ (Стан.). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, відаць, праз польск. takt ’рытм; далікатнасць’, ’рытм (у музыцы, руху)’, што з лац. tāktus ’дотык; адчуванне дотыку’ (ЕСУМ, 5, 506; Фасмер, 4, 13; Голуб-Ліер, 476; Брукнер, 564). Сюды ж такто́ўны ’які мае такт’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скла́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязны, плаўны (пра мову, пісьмо і пад.). Складныя думкі не лезлі ў галаву. Броўка. // Разм. Мерны, рыфмаваны (пра мову). Складныя прыпеўкі. // Разм. Стройны, зладжаны (пра спеў, музыку). Я шчаслівы, што я разам Пяю песні з камсамолам. Пяём песні складным сказам, Ажно рэхі йдуць наўкола! Купала.

2. Добры, удачны. Складнае жыццё.

3. Разм. Добра складзены, зграбны, стройны. Складны хлопец. □ [Васіль] быў нават крыху вышэйшы за мяне, складны ў плячах. Кавалёў.

складны́, а́я, ‑о́е.

Такі, што можна складваць дзякуючы рухомаму злучэнню частак. Складны бумажнік. Складное вудзільна. □ Даніла моўчкі выцягнуў з зямлянкі дошкі, дастаў з кішэні драўляны складны метр. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уме́ренный прил. памярко́ўны, умеркава́ны; (средний) уме́раны, сярэ́дні, ме́рны;

уме́ренные тре́бования памярко́ўныя (сярэ́днія) патрабава́нні;

уме́ренный кли́мат уме́раны (сярэ́дні) клі́мат;

уме́ренная жизнь перен. памярко́ўнае жыццё;

уме́ренный ве́тер сярэ́дні (уме́раны) ве́цер;

уме́ренные взгля́ды полит. памярко́ўныя по́гляды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́вный

1. (о поверхности) ро́ўны; (прямой) про́сты; (гладкий) гла́дкі;

2. (равный) ро́ўны;

3. (плавный, размеренный) ме́рны;

4. перен. (уравновешенный) ро́ўны;

ро́вный счёт ро́ўны лік;

ро́вным счётом ничего́ абсалю́тна нічо́га, нічагу́ткі;

не ро́вен (ровён) час чаго́ до́брага, яшчэ́;

не ро́вен (ровён) час, проду́ет вас чаго́ до́брага (яшчэ́), прасту́дзіцеся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ме́ра, ме́рка ’адзінка вымярэння (мера збожжа ў 20 гарнцаў; круглая пасудзіна з клёпак для сыпкіх цел ≈ 1 пуд; краўцоўскі метр; лубянка; для ручнога абмервання палеткаў; памер за памол у млыне)’, ’велічыня, ступень’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Сцяц., Шат., Мат. Гом., Нас.; кір., Нар. сл.). Укр. мі́ра, рус. ме́ра, польск. miara, н.- і в.-луж. měra, чэш. míra, славац. miera, славен. mẹ́ra, серб.-харв. мје̏ра, макед. мера, балг. мяра, ст.-слав. мѣра. Прасл. měra. Утворана ад і.-е. асновы *mē‑ пры дапамозе суфікса ‑ra. І.‑е. адпаведнікі: літ. mãtas, mãstas, ст.-інд. māti ’мерае’, mátram, mátrā ’мера’, лац. mētior ’мераю’, ст.-грэч. μητίς ’рада, розум’, μητιάω ’раблю выснову’, гоц. mēla ’меха — мера збожжа’, mot ’год’, літ. mẽtai ’тс’, ст.-в.-ням. meʒʒan ’мераць’, māa ’мера’ (Бернекер, 2, 50; Траўтман, 179; Мее, 404; Фасмер, 2, 600; Скок, 2, 437; Бязлай, 2, 178; Шустар-Шэўц, 12, 899; Чайкіна, РР, 1972, 2, 112–114). Сюды ж ме́раць, ме́рыць ’вызначаць велічыню, колькасць, ацэньваць’, ’надзяваць для прымеркі’ (ТСБМ, Др.-Падб., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ме́рны ’рытмічны’, ’сярэдні паводле сілы, памераў’ (ТСБМ, Нас., ТС), ме́ршчык ’той, хто мерае’ (Нас.), ме́рыцца ’меціць, намервацца’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)