сука́ць, сучу́, су́чаш, су́ча; су́каны; незак., што.

1. Звіваць некалькі нітак у адну.

С. дратву.

2. чым. Перабіраць, матляць нагамі (пра малых дзяцей).

Хлопчык суча ножкамі.

|| зак. ссука́ць, ссучу́, ссу́чаш, ссу́ча; ссу́каны (да 1 знач.).

|| наз. сука́нне, -я, н.

|| прым. сука́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Сукальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матля́нне ср.

1. мота́ние; болта́ние; см. матля́ць;

2. болта́ние, мота́ние; трепа́ние, трепыха́ние; см. матля́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паматля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што, чым.

Разм. Матляць некаторы час. [Мсціслаў] паматляў рукою і рэзка кінуў. Алесь глядзеў не на косць, а на яго і ўбачыў, як друг збялеў. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Мінтала́ць, мынтыла́ты ’махаць, размахваць, матляць’ (Клім.). Да матла́ць (гл.) з другаснай назалізацыяй пад уплывам наступнага ‑т‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

болта́тьI несов.

1. (жидкость) разг. бо́ўтаць;

2. (чем-л.) матля́ць; маха́ць; мата́ць; целяпа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Матыля́цца ’матляцца’, ’танцаваць (толькі ў адзін бок)’ (клец., Жыв. сл.), матыля́ць ’біць, узмахваючы’ (Нас.), ’махаць’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да матляць < мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Матальга́ць, драг. матальга́тэ ’рабіць частыя махі’ (Нар. лекс.). Укр. метеллюга́ти, ’віляць, выкручвацца’, рус. новасіб. мотола́зить, урал. матало́сить ’бязладна махаць рукамі’. У выніку падаўжэння асновы дзеяслова матляць < мата́ць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑га‑. Параўн. ст.-рус. мотолыга ’матыка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патла́ты ’кудлаты, калматы’ (ТСБМ, Некр.). Укр. па́тла, патла́тий, рус. паўд. па́тла, мн. лік па́тлы, сеўск. па́дла, ’тс’, па́тлатьматляць’. Можна меркаваць, што крыніцай паходжання гэтага слова ці пасрэдніцамі з’яўляюцца цюрк. мовы, параўн. тур. patlak ’разбіты, трэснуты, расколаты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

махаць, размахваць, матаць, матляць; матляхаць (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Мантыля́ць ’махаць’ (Сцяшк.), мантыля́цца ’матляцца, целяпацца’, ’бегаць туды-сюды’ (слонім., Жыв. сл.), ’хістацца на ветры’ (Сцяц.). Укр. мантиля́тыматляць, махаць’. Кантамінаваныя лексемы, якія ўзыходзяць да мані́ць (гл.) < і.-е *ma‑ (параўн. рус. ману́ть ’махнуць’) і бел. матальга́ць (гл.). Параўн. таксама балг. манта́рам ’размахваю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)