ма́т
‘становішча ў шахматнай гульні’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
		
	
		
			|  | адз. | мн. | 
	
	
		
			| Н. | ма́т | ма́ты | 
		
			| Р. | ма́та | ма́таў | 
		
			| Д. | ма́ту | ма́там | 
		
			| В. | ма́т | ма́ты | 
		
			| Т. | ма́там | ма́тамі | 
		
			| М. | ма́це | ма́тах | 
		
Крыніцы:
	
		krapivabr2012,
		nazounik2008,
		sbm2012,
		tsblm1996.
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
матI шахм., перен. мат, род. ма́та м.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
матV (брань) мат, род. ма́та м., мацюкі́, -ко́ў ед. нет.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Ма́ціна ’саломенная мата’ (Касп.). Да ма́та (гл.).
Маціна 1 ’агідна, непрыемна’ (паўн.-усх., КЭС), смал. мати́но ’тс’. З рус. мовы, параўн. мати́ть перм. ’цягнуць на ваніты’, ’набрыдаць’, ’дакучаць’, казан. ’мучыць’, свярдл. ’хвалявацца, перажываць’.
Маці́на 2 ’мантач, марнатравец’. Да мот (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ма́церны ’непрыстойны, лаянкавы, з ужываннем мата’ (ТСБМ). З рус. матерный, якое з мать ’маці’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пасцёнка ’мата’ (кадінк., Сл. ПЗБ). Палескае. Да сцяна (гл.). Дэмінутыўная функцыя фарманта pa‑ (…k‑a) мае другасны характар.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пурто́к ’тканы настольнік з узорамі’ (драг., Сл. Брэс.), ’абрус’: мата купіла пуртка (малар., Сіг.). Да парток ’тс’ (гл.) з уканнем, параўн. порт ’палатно’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
мат 1, ‑а, М маце, м.
1. Становішча ў шахматнай гульні, калі кароль, знаходзячыся пад ударам фігуры праціўніка, не можа абараніцца, што азначае пройгрыш партыі.
2. перан. Безнадзейнае становішча.
[Перс. māt — памёр.]
мат 2, ‑а, М маце, м.
Брыдкая лаянка. [Карніцкі:] — Бывай здароў і раз назаўсёды запомні: размаўляць са мною пры дапамозе мата не дазволю. Паслядовіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
*Мат́анька, драг. ма́тычыла, бяроз. матэ́нька, ма́тня ’адзін з саламяных снапкоў, звязаны з некалькіх (3–5) пучкоў саломы каля гузыра, якімі пакрываецца ўся страха, апрача ніжняга рада’ (Нар. сл.). Да ма́та (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
ма́тавы 1, ‑ая, ‑ае.
1. Без глянцу, без бляску. Матавая фотапапера. // Роўны, без румянцу (пра колер твару). Ад чарнаты барады матавы твар рэдактара прымае шэрае адценне. Бядуля. // Няяркі, мяккі. Месячык заліваў матавым святлом бяскрайнюю прастору поля. Шамякін.
2. Паўпразрысты. Недарагая люстра з матавымі абажурчыкамі залівала пакой роўным, мяккім святлом. Карпаў.
ма́тавы 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мата 1. Матавая пазіцыя.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)