неймаве́рны, -ая, -ае.

1. Вельмі вялікі, надзвычайны.

Н. мароз.

2. Такі, які цяжка сабе ўявіць; немагчымы.

Неймаверныя ўмовы.

3. Непраўдападобны.

Н. выпадак.

|| наз. неймаве́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адвалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Аддзяліўшыся, адарваўшыся, упасці.

Кавалак тынку адваліўся.

2. Схіліць тулава назад; адкінуцца (разм.).

А. на спінку крэсла.

3. Наеўшыся, адсунуцца ад стала, пакінуць есці (разм.).

А. ад клёцак.

4. перан. Паменшаць (пра мароз, спёку і пад.).

Мароз адваліўся, і пайшоў снег.

5. перан. Знікнуць, прайсці (пра адчуванні, пачуцці).

Уся нуда адвалілася ад яго.

|| незак. адва́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмя́кнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -мя́к, -кла; зак.

1. Стаць мякчэйшым ад вільгаці, размякнуць.

Скуры адмяклі.

2. Аслабнуць, адваліцца.

Мароз адмяк.

|| незак. адмяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ледзяні́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́ць; незак., каго-што.

1. Замарожваць, ператвараць у лёд.

2. Пранізваць холадам.

Мароз л. цела.

Страх л. сэрца (перан.).

|| зак. зледзяні́ць, -ю́, -і́ш, -і́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трашча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Утвараць трэск.

Лёд трашчыць.

2. Утвараць гукі, падобныя на трэск (пра насякомых).

Т. начныя цвыркуны.

3. перан. Хутка, многа, не змаўкаючы гаварыць.

Яна можа т. гадзіну без перапынку.

4. перан. Быць напярэдадні краху, распаду; знаходзіцца пад пагрозай зрыву.

План па перавозках грузаў трашчыць.

5. Пра вельмі моцны мароз.

На двары трашчыць мароз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мале́нькі, -ая, -ае.

1. Нязначны па велічыні, памерах, колькасці.

Маленькая хатка.

М. мароз.

М. атрад.

2. Нязначны, які не мае істотнага значэння.

Маленькія непрыемнасці.

3. Тое, што і малалетні.

Любіць сваіх маленькіх (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

траску́чы, -ая, -ае.

1. Які ўтварае трэск (у 1 і 2 знач.).

2. перан. Пусты, беззмястоўны, разлічаны на знешні эфект (аб размове, словах).

3. перан. Вельмі моцны (пра мароз).

|| наз. траску́часць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзед¹, -а, М дзе́дзе, мн. дзяды́, дзядо́ў, м.

1. Бацькаў або матчын бацька.

2. Стары чалавек.

Сюды прыходзіў мудры д.

3. Муж (разм.).

Добра каша пры хлебе, добра баба пры дзедзе (прыказка).

Дзед Мароз — казачны стары з сівой барадой, які ўвасабляе мароз і навагодняе свята.

Следам за дзедам — па прыкладзе старэйшых.

|| памянш.-ласк. дзядо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. (да 2 знач.; разм.).

|| ласк. дзяду́ля, -і, мн. -і, -ль, м., дзяду́ня, -і, мн. -і, -нь, м. і дзяду́ся, -і, мн. -і, -сь, м.

|| прым. дзе́даўскі, -ая, -ае і дзядо́ўскі, -ая, -ае.

Дзедаўская спадчына.

Дзядоўская паходка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запушы́ць, ‑шыць; зак., што.

Пакрыць якую‑н. паверхню пушыстым слоем (пра мароз, снег і пад.). Падвойныя шыбы ў вокнах запушыў мароз. Пестрак. Дрэў бухматае голле Замяла, запушыла — Рунь зялёную ў полі Абрусам накрыла [зіма]. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыццацігра́дусны, ‑ая, ‑ае.

Тэмпературай, мацункам і пад. у трыццаць градусаў. Трыццаціградусны мароз. Трыццаціградуснае віно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)