малача́рня, ‑і, ж.

Памяшканне па ферме для перапрацоўкі і захоўвання малака; малочная.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыэ́та, ‑ы, М дыэце, ж.

Пэўны рэжым харчавання. Малочная дыэта. Вытрымліваць дыэту. Галодная дыэта.

[Ад грэч. díaita — спосаб жыцця.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мало́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да малака. Малочныя прадукты. // Які выдзяляе малако. Малочныя залозы. // Які дае малако, гадуецца для вытворчасці малака. Малочны статак. // Удойны. Малочная карова.

2. Звязаны з вытворчасцю, перапрацоўкай і продажам малака. Малочная гаспадарка. Малочны завод. Малочны магазін. □ Электрычнае святло ўспыхне на малочнай ферме, на канюшні, у кожнай хаце. Паслядовіч.

3. Прызначаны для малака. У кузаве грузавіка зіхатліва паблісквалі малочныя бітоны. Ракітны.

4. Выкармлены малаком. Малочныя парасяты.

5. Прыгатаваны на малацэ. Малочная каша. Малочны суп. Малочны кісель.

6. Які ўваходзіць у склад малака або атрымліваецца з малака. Малочная кіслага.

7. Падобны колерам на малако. Між іншым, Я сам люблю прыход вясны — Малочнае цвіценне вішань, І спеў драздоў, і шум лясны. Панчанка. Над лугам і ў нізінах стаяў малочны туман, і ў твар шыбала прыемным вільготным халадком. Шамякін.

8. у знач. наз. мало́чная, ‑ай, ж. Памяшканне для прыёму малака (у калгасах, саўгасах). Даяркі ў белых, як у медсясцёр, халатах насілі ў малочную бітоны. Шахавец.

9. у знач. наз. мало́чнае, ‑ага, н. Ежа з малака або з малаком. Ён есць цяпер толькі малочнае.

•••

Малочная кухня гл. кухня.

Малочная спеласць гл. спеласць.

Малочная сястра гл. сястра.

Малочны брат гл. брат.

Малочныя зубы гл. зуб.

Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі гл. рака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мало́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мало́чны мало́чная мало́чнае мало́чныя
Р. мало́чнага мало́чнай
мало́чнае
мало́чнага мало́чных
Д. мало́чнаму мало́чнай мало́чнаму мало́чным
В. мало́чны (неадуш.)
мало́чнага (адуш.)
мало́чную мало́чнае мало́чныя (неадуш.)
мало́чных (адуш.)
Т. мало́чным мало́чнай
мало́чнаю
мало́чным мало́чнымі
М. мало́чным мало́чнай мало́чным мало́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мало́чны, -ая, -ае.

1. гл. малако.

2. Які дае многа малака.

Малочная карова.

3. Звязаны з перапрацоўкай малака.

М. завод.

4. Які выдзяляе малако.

Малочныя залозы.

5. Прызначаны для малака.

Малочныя бітоны.

6. Выкармлены малаком.

Малочныя парасяты.

7. у знач. наз. мало́чнае, -нага, н. Ежа з малаком або з малака.

Ён харчуецца толькі малочным.

Малочны брат або малочная сястра — аб няродных людзях, выкармленых малаком адной жанчыны.

Малочныя зубы — зубы ў дзяцей, якія выпадаюць пасля шасцігадовага ўзросту.

Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі (разм.) — матэрыяльна забяспечанае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Малача́ўніцамалочная карова’ (Сцяшк. Сл.). Вузкі рэгіяналізм, утвораны ад прыметніка ⁺малачавы (як рэдка́вы ’рэдкаваты’, ласка́вы) і суфікса ‑ніца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

моло́чная сущ.

1. (магазин) мало́чная, -най ж.;

2. (на ферме) малача́рня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агаро́дніна-мало́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. агаро́дніна-мало́чны агаро́дніна-мало́чная агаро́дніна-мало́чнае агаро́дніна-мало́чныя
Р. агаро́дніна-мало́чнага агаро́дніна-мало́чнай
агаро́дніна-мало́чнае
агаро́дніна-мало́чнага агаро́дніна-мало́чных
Д. агаро́дніна-мало́чнаму агаро́дніна-мало́чнай агаро́дніна-мало́чнаму агаро́дніна-мало́чным
В. агаро́дніна-мало́чны
агаро́дніна-мало́чнага
агаро́дніна-мало́чную агаро́дніна-мало́чнае агаро́дніна-мало́чныя
Т. агаро́дніна-мало́чным агаро́дніна-мало́чнай
агаро́дніна-мало́чнаю
агаро́дніна-мало́чным агаро́дніна-мало́чнымі
М. агаро́дніна-мало́чным агаро́дніна-мало́чнай агаро́дніна-мало́чным агаро́дніна-мало́чных

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сімента́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Карова сіментальскай пароды. Карова старая, з адвіслым бокам, даўно б пара збыць, але вельмі малочная, сіменталка. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мляча́рня ’малочны завод’, ’пункт прыёму малака’, ’малочная’ (Яруш., Бяльк., Сцяшк., Сл.; шальч., Сл. ПЗБ). З польск. mleczarnia ’тс’ (Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)