юна́цтва, -а, н.

1. Перыяд жыцця пасля маленства да сталасці.

Гады юнацтва.

2. зб. Юнакі і дзяўчаты; моладзь.

Часопіс для юнацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дружы́ць, дружу́, дру́жыш, дру́жыць; незак. з кім і без дап.

Быць у дружбе з кім-н.; сябраваць.

Хлопцы дружаць з самага маленства.

Д. з кнігай (перан.). Д. са спортам (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мале́ньцямаленства’ (шальч., Сл. ПЗБ). З польск.malęcie, якое ад malęki ’маленькі’, як маленства з польск. maleństwo < maleńki (Варш. сл., 2, 857).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сы́змала, сы́змалу и сы́змальства нареч., прост. зма́лку, з мале́нства.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

де́тство дзяці́нства, -ва ср.; мале́нства, -ва ср.;

впасть в де́тство здзяці́нець;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мале́ццемаленства’ (Нар. Гом.). Скарочаная форма ⁺малалецце (< *malolětьje). Да малы́ і ле́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малянкосць, маленкосцьмаленства’ (шчуч., шальч., дзятл., лях., маст., кам., Сл. ПЗБ). З польск. maleńkość (Грынавяцкене, там жа, 3, 28).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маленко́сцьмаленства, дзяцінства’ (ТС, Яруш.). Паланізм. Параўн. польск. maleńkość < maleńki. Параўн. таксама пераклад з польск. z maleńkościзэльв. з маленькага ’змалку’ (Сцяц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

младе́нчество дзяці́нства, -ва ср., мале́нства, -ва ср.;

охра́на матери́нства и младе́нчества ахо́ва мацяры́нства і дзяці́нства.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́мніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго-што, пра каго-што, аб кім-чым і з дадан. сказам.

Трымаць у памяці, не забываць.

П. сваё маленства.

П. верш на памяць.

П. пра сяброў.

П. аб сваіх абавязках.

Не помніць сябе ад чаго — будучы ўсхваляваным, не кантраляваць сваіх дзеянняў, учынкаў.

Не п. сябе ад шчасця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)