ноч, -ы, мн. но́чы, начэ́й, нача́м, нача́мі, нача́х, ж.
Частка сутак з вечара да раніцы.
Не спаць начамі.
Зорная н.
○
Палярная ноч — частка года за Палярным кругам, калі сонца не падымаецца над гарызонтам.
◊
Ноч у ноч — кожную ноч.
Рабінавая ноч — цёмная летняя ноч з громам, маланкай, праліўным дажджом або толькі з бесперапыннымі зарніцамі.
|| ласк. но́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж., но́чанька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж. і но́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. начны́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прамільгну́ць сов., в разн. знач. промелькну́ть;
п. пе́рад вачы́ма — промелькну́ть пе́ред глаза́ми;
у яго́ сло́вах ~ну́ла іро́нія — в его́ слова́х промелькну́ла иро́ния;
мала́нкай п. — мо́лнией промелькну́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мала́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Разрад атмасфернай электрычнасці ў паветры, звычайна ў выглядзе яркай звілістай лініі. У тым баку, дзе клубілася хмара, бліснула сіняя маланка; счакаўшы трохі, ударыў пярун, заглушаючы ўсё навокал. Новікаў. Сціхае дождж. Радзей аблокі... Усё далей маланка, гром... Лойка.
2. Вельмі тэрміновая тэлеграма. Віншаванняў маланкі, Вітанняў лісты Лістаносцы разнеслі ўсім адрасатам. Панчанка.
3. Невялікая насценная газета, якая выпускаецца ў асоба тэрміновых выпадках і асвятляе неадкладныя і вельмі важныя, надзённыя пытанні. Аб сесіі напаміналі шматтыражка, сатырычная газета-плакат «Аса», «маланкі», карыкатуры. Карпаў.
4. Від засцежкі, якая хутка зашморгваецца. Перад сталом стаяў малады чалавек з папкай на засцежцы «маланка». «Звязда».
5. у знач. прысл. мала́нкай. Вельмі хутка, імгненна. Нядоўга думаючы, кінуўся Міколка маланкай да цягніка. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамча́цца, ‑мчуся, ‑мчышся, ‑мчыцца; зак.
1. Вельмі хутка прабегчы, праехаць; пранесціся. Цяжка тупаючы ботамі, паўз нас прамчаліся паліцэйскія... Хомчанка. Аўтамашына прамчалася гэтак жа хутка, як і паказалася. Кавалёў. // перан. Пранесціся, уявіцца. Гэтыя думкі маланкай прамчаліся ў .. [Маркавай] галаве. Васілеўская.
2. перан. Хутка, непрыкметна прайсці, мінуць (пра час). Хто можа не паверыць, што ў гарачай працы непрыкметна, без аглядкі прамчаліся гэтыя месяцы?! Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вавёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Звярок роду млекакормячых атрада грызуноў, які жыве ў дуплах дрэў. Даўгахвостая вавёрка, відаць, нечым напалоханая, рыжай маланкай узлятае ўгору па карабатай кары дуба. Паслядовіч. // Футра, шкурка гэтага звярка. На румах ворагаў чакаюць дзяды памяркоўныя нашы; Трэба сабраць ім даніну: ад лодкі — два локці тканіны; Ад лодкі — па белай вавёрцы, і потым плыві сабе з богам... Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абпалі́ць
1. обже́чь; опали́ть;
а. кане́ц бервяна́ — обже́чь коне́ц бревна́;
а. кнот — обже́чь фити́ль;
а. валасы́ — опали́ть во́лосы;
дуб ~лі́ла мала́нкай — дуб опали́ло мо́лнией;
2. (сильно прокалить — глиняные изделия) обже́чь;
а. гаршкі́ — обже́чь горшки́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
здага́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Думка, меркаванне, заснаваныя на верагоднасці, магчымасці чаго‑н. Здагадка бацькі была, безумоўна, правільная: чалавек да соснаў мог прыйсці толькі з лесу. Курто. Маланкай у свядомасці Міхала мільганула здагадка: — Ліст ці тэлеграма? Васілевіч.
2. Кемлівасць, здагадлівасць. Дзе не хапае сілы, там выручае спрыт, выручае здагадка. Лынькоў. — Ды ўсё ж няма ў нас у калгасе чалавека з большай гаспадарчай здагадкай, чым Маркавіч. Краўчанка.
•••
Губляцца ў здагадках гл. губляцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
1. што. Навесці зброю на якую‑н. цэль. Салдаты маланкай сіганулі ўбок і заляглі.., нацэліўшы вінтоўкі на дзверы. Лынькоў. Падбег фашыст,.. пацэліў сваю кароткую стрэльбу, і ўсе жанчыны пабеглі прэч. Маўр. // Накіраваць што‑н. на каго‑, што‑н. [Вавёрка] даўно заўважыла чалавека. Прыціхла, нацэліла свае вочкі-вішанькі і сочыць! Кандрусевіч.
2. перан.; каго-што. Даць пэўны напрамак, накіраваць да якой‑н. мэты. Нацэліць на дасягненне высокіх паказчыкаў у працы. □ Хлопцы разлажылі на стале карту. Куды нацэлілі сваю армію партызанскія генералы? Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Вестка, паведамленне. [Кандрат:] — А ад Барташэвіча чутак няма? — [Домна:] — ..Чаму няма? Напісаў, што скора прыйдзе. Лобан. Чуткі з вайны трохі-трохі даходзілі да горада, надта далёка была яна адгэтуль. Мурашка. І вось гэтай вясною маланкай абляцела ўсе вёскі чутка: да Першага мая шахцёры абяцаюць даць калійную соль. Кулакоўскі. // звычайна мн. (чу́ткі, ‑так). Звесткі (звычайна няпэўныя, недакладныя); пагалоска. Справы ў яго доўга не ладзіліся, і да Зыбіна даходзілі чуткі, што яго вось-вось здымуць з пасады. Мележ. Хадзілі чуткі, што ніякі.. [Мінін] не слесар, а жандар коннай петраградскай паліцыі. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навальні́ца, ‑ы, ж.
1. Атмасферная з’ява — непагода з маланкай, громам, дажджом або градам і моцным ветрам. Закружыўся віхор, узнімаючы пыл. Насоўвалася вялізная чорная хмара, яе разрэзала маланка, потым ударыў раскацісты гром. Пачыналася навальніца. Гурскі. І вось найшла навальніца, наваліліся дрэвы, усю зямлю ўслалі векавыя гіганты. Лынькоў. // перан. Бурныя, грозныя падзеі. Адшумелі гарачыя дні Баявых, агнявых навальніц. Хведаровіч. Ваенная навальніца кідала яго па гітлераўскіх лагерах смерці. «Маладосць». // перан. Бурнае праяўленне якіх‑н. пачуццяў. І расла навальніца нянавісці дзікай і злосці. Глебка.
2. перан. Бяда, небяспека. Няхай цябе мінуць усе навалы, каб ты не ведала ніякіх навальніц! Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)