ля́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.
1. Дзіцячая цацка ў выглядзе фігуркі чалавека, а таксама макет фігуры чалавека ці жывёлы для тэатральных прадстаўленняў.
2. Пра каго-, што-н. вельмі прыгожае, прывабнае (разм.).
|| памянш. ля́лечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. ля́лечны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мадэ́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.
1. Узорны экзэмпляр для вырабу чаго-н.
Новая м. сукенкі.
2. Макет якога-н. вырабу, часцей у зменшаным выглядзе.
М. самалёта.
3. Тып, марка канструкцыі.
Новая м. аўтамабіля.
4. Схема якой-н. з’явы або фізічнага аб’екта (спец.).
М. атама.
|| прым. мадэ́льны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мадэль ’макет чаго-небудзь’, ’узорны экземпляр новага вырабу’, ’тып, марка, узор канструкцыі’, ’схема з’явы або фізічнага аб’екта’ (ТСБМ). Запазычана з рус. модель < ням. Modelle < франц. modèle < італ. modello, якое з’яўляецца памяншальнай формай modo < лац. modus ’спосаб’, ’мера’. Магчыма і другаснае запазычанне (XX ст.) з рус. мовы (гл. Фасмер, 2, 636; Махэк₂, 371; Голуб-Ліер, 318; Брукнер, 342). Параўн. таксама мо́дэль (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заме́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Знак, след, зроблены на чым‑н.; метка. Зрабіць заметку на дрэве.
2. Кароткае пісьмовае ці друкаванае паведамленне аб чым‑н. На стале ляжаў макет «баявога лістка», запоўненага невялічкімі заметкамі. Лобан.
•••
Браць (узяць) на заметку гл. браць.
На заметцы ў каго — на ўліку, пад наглядам. На заметцы ў царскіх улад быў прысяжны павераны Кліменцій Зан. Г. Кісялёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мадэ́ль, ‑і, ж.
1. Макет чаго‑н., часцей у зменшаным выглядзе. Мадэль самалёта. Мадэль карабля.
2. Узорны экзэмпляр якога‑н. новага вырабу. Мадэль зімовага паліто. Выстаўка мадэлей абутку.
3. Тып, марка, узор канструкцыі. Новая мадэль аўтамабіля.
4. Тое, што служыць матэрыялам для мастацкага адлюстравання; натура.
5. Узор дэталі, прадмета і інш., з якога робіцца форма для адліўкі. Двое наладчыкаў на фармовачным участку ўстанаўлівалі на машыны новыя мадэлі. Карпаў.
6. Спец. Схема якой‑н. з’явы або фізічнага аб’екта. Мадэль атама. Словаўтваральная мадэль.
[Фр. modèle — узор ад лац. modulus — мера, узор.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ля́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
1. Дзіцячая цацка ў выглядзе фігуркі чалавека. Гуляць у лялькі. □ Дзеці бегалі, крычалі, складалі з кубікаў розныя хітрыя і няхітрыя пабудовы, вазілі ў аўтамабілях лялек. Якімовіч. Як маленькую сяброўку, Ляльку любіць Каця: То расчэша ёй галоўку, То памые плацце. А. Александровіч. // Макет фігуры чалавека ці жывёлы для тэатральных прадстаўленняў, ігрышч і пад. Тэатр лялек.
2. Разм. Пра каго‑, што‑н. вельмі прыгожае, прывабнае па свайму знешняму выгляду. Шалёўка .. ўсюды, пафарбаваныя дзверы, вокны, аканіцы — лялька, а не хата стаіць... Васілевіч. Праз тыдзень Кабінет прасторны Лялькай стаў. Корбан.
•••
Як лялька — прыгожы, зграбны, прывабны. [Сабастыяніха:] — Дзяўчына, як лялька, адно паглядзець на яе. Чорны. Дамок быў трэці ад ракі з правага боку, абшаляваны і пафарбаваны. Як лялька дамок. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)