Мазгі́1, мазге́, мазкі́ ’мозг’, ’розум’, ’памяць’ (Нас., Др.-Падб., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Мат. Гом., Ян., зах.-бел. КЭС, Сл. ПЗБ). Да мозг (гл.).

Мазгі́2 ’кішкі, мякаць у гарбузе, дзе знаходзіцца насенне’ (Нас.), круп. ’мяккая частка дрэва паміж карой і драўнінай’ (Нар. сл.). Да мязга́ (гл.). У выніку дзеяння народнай этымалогіі семантыка і афармленне наблізіліся да лексемы мазгі (паводле падабенства размяшчэння).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́ма, пля́міна, пле́ма, плямізма, плям, пля́мка ’знак, месца на паверхні як брудны след чаго-небудзь’, ’што-небудзь ганебнае’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Шпіл., Гарэц., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Растарг.; Юрч. СНЛ; ЛА, 3); пля́мы ’абвесак’ (лаг., ЛА, 2); пляміць ’рабіць плямы’ (Бяльк.), пля́місты ’маркі, мазкі, мазісты’ (Нас., Гарэц.), плямі́сты ’з плямамі’ (даўг., Сл. ПЗБ; Растарг.), пля́мны ’заплямлены, у плямах’ (Нас.). З польск. plama ’пляма’ (Кюнэ, Poln., 87), якое узнікла ў выніку кантамінацыі польск. plana ’пляма, ганьба, загана’ (гл. пле́на2) і медыцынск. plama ’чырвоная пляма на скуры ад хваробы’, што з ням. flamme ’тс’ і ’пляма на сукенцы’ (Брукнер, 417; Банькоўскі, 2, 597).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шкло, ‑а, н.

1. Цвёрды празрысты матэрыял, які атрымліваецца шляхам плаўлення і спецыяльнай хімічнап апрацоўкі кварцавага пяску з дабаўленнем некаторых іншых рэчываў. Бутэлечнае шкло. Каляровае шкло.

2. Тонкі ліст ці выраб, прадмет іншай формы з гэтага матэрыялу. Аконнае шкло. Лямпавае шкло. □ Адна фортка ў акне знята з крукоў і стаіць з пабітым шклом пры сцяне. Чорны. Віцінг сядзеў на заднім сядзенні, пазіраючы, як на ветравым шкле, перад тварам шафёра, гойдаецца, падскоквае на гумавай нітачцы Санта-Клаус — пацешны, чырванатвары гномік. Асіпенка. // зб. Посуд, мастацкія вырабы, упрыгожанні з гэтага матэрыялу. Гісторыю, Славу І сэрца народа Я ўбачыў і вызнаў На выстаўцы шкла! Гілевіч. // зб. Асобныя кавалкі такіх вырабаў; асколкі чаго‑н. Бітае шкло звонка храбусціць пад нагамі. Лынькоў.

3. перан.; чаго або якое. Пра тое, што сваёй празрыстасцю, лёгкасцю, крохкасцю і пад. нагадвае такі матэрыял. Глядзяцца — адбітыя ў завадзяў шкле — З нябёс у люстраную плошчу, Красу сваю бачаць, блакіт свой. Але Я воблакам тым не зайздрошчу. Куляшоў. Вятры і сонца струны павялі, На шкле азёр намецілі надрэзы, А заадно да горнаў кавалі Прыйшлі, каб іскры выкрасаць з жалеза. Калачынскі.

•••

Аптычнае шкло — выпуклае або ўвагнутае шкло ў аптычных прыладах; лінза.

Арганічнае шкло — сінтэтычны моцны празрысты матэрыял, падобны на звычайнае шкло; шырока выкарыстоўваецца ў тэхніцы і быце.

Бемскае (багемскае) шкло — аконнае шкло, якое адрозніваецца ад звычайнага вялікімі памерамі лістоў, чысцінёй і таўшчынёй.

Вадамернае шкло — шкляная трубка, злучаная з закрытай пасудзінай для непасрэднага назірання за ўзроўнем вады ў ім.

Венецыянскае шкло — мастацкая, галоўным чынам дутая пасуда, часта з налепленымі дэталямі, а таксама пацеркі, люстры і пад. вырабы, вытворчасць якіх пачалася з канца 13 ст. у Венецыі.

Люстранае шкло — тоўстае, паліраванае з двух бакоў шкло, якое скарыстоўваецца для вырабу люстраў, абсталявання вітрын і пад.

Павелічальнае шкло — лінза, якая дае павялічанае адлюстраванне прадмета.

Прадметнае шкло — шкляная пласцінка, на якой размяшчаюцца зрэзы тканак, мазкі крыві і пад. для вывучэння пад лупай або пад мікраскопам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)