муля́ж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Злепак або мадэль прадмета ў натуральную велічыню.

Васковы м. медаля.

|| прым. муля́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гло́бус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мадэль зямнога шара або нябеснай сферы, умацаваная на вертыкальнай падстаўцы.

|| прым. гло́бусны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

авіямадэ́ль, ‑і, ж.

Мадэль лятальнага апарата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

моде́ль в разн. знач. мадэ́ль, -лі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

муля́ж, ‑а, м.

Спец. Злепак, мадэль прадмета ў натуральную велічыню. Муляж яблыка.

[Фр. moulage — фармоўка, адліўка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гло́бус, ‑а, м.

Зменшаная ў мільёны разоў мадэль зямнога шара або нябеснай сферы, умацаваная на вертыкальнай падстаўцы.

[Ад лац. globus — шар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

словаўтвара́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да словаўтварэння; які служыць для словаўтварэння. Словаўтваральная сістэма. Словаўтваральны суфікс. Словаўтваральная мадэль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрыфікава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад электрыфікаваць.

2. у знач. прым. Які дзейнічае пры дапамозе электрычнасці. Электрыфікаваная мадэль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанто́м, ‑а, м.

1. Кніжн. Прывід, здань.

2. Спец. Мадэль цела або яго часткі ў натуральную велічыню, якая служыць наглядным дапаможнікам.

[Фр. fantôme ад грэч. phantasma — прывід, здань.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поэлеме́нтный паэлеме́нтны; ад элеме́нта;

поэлеме́нтная моде́ль паэлеме́нтная мадэ́ль;

поэлеме́нтная себесто́имость паэлеме́нтны сабеко́шт (сабеко́шт ад элеме́нта).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)