злоде́й ліхадзе́й, -дзе́я м.; (преступник) злачы́нец, -нца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дабрадзе́й, -дзе́я, мн. -дзе́і, -дзе́яў, м.

Той, хто робіць дабро, дапамагае, аказвае паслугу каму-н.

На словах д., а на справе ліхадзей (з нар.).

|| ж. дабрадзе́йка, -і, ДМ -дзе́йцы, мн. -і, -дзе́ек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Музаве́р ’дармаед’ (Ян.). З рус. музавер, музовер ’бязбожнік, ліхадзей’, якое з тур.-араб. müzevvir ’хлус, кручкатвор’ (Міклашыч, 205; Фасмер, 3, 5).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

злы́дзень, ‑дня, м.

Разм.

1. Шкодны чалавек; ліхадзей. Хай злыдні над намі скрыгочуць зубамі — Любі сваю ніву, свой край. Купала. Дарога прывід іх змяла, Забрала чарапы жарства: Ты злыдняў шмат перамагла, Непераможная Масква. Калачынскі.

2. толькі мн. (злы́дні, ‑яў). Нягоды, бяда. Як уваляцца злыдні, то не на тры дні. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супаста́т, ‑а, М ‑таце, м.

1. Уст. і высок. Вораг, непрыяцель. Нам не забыць ні хат, ні нават траў, Што супастатам спалены, стаптаны. Астрэйка. Няхай помняць супастаты, Што значаць бравыя салдаты. Колас.

2. Разм. лаянк. Разбойнік, злачынец, ліхадзей. [Маці:] — А, супастат... Драчонікі даўно пастылі, авечак трэба ісці займаць, а ён храпе сабе! Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недавя́рак, ‑рка, м.

Разм.

1. Бязлітасны, жорсткі чалавек; ліхадзей. [Ласянё] яшчэ з тыдзень хадзіла. А потым і яго не стала. Таксама забілі, недавяркі. Ермаловіч.

2. Чалавек, які не верыць у бога; бязбожнік.

3. Тое, што і недаверак. Алік падсунуўся бліжэй да Лёнькі і папрасіў: — Раскажы гэтаму недавярку, як твой бацька позняй восенню пераплыў Дняпро са зброяй, з радыёстанцыяй. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дабрадзе́й, ‑я, м.

1. Той, хто чыніць дабро, аказвае дапамогу, паслугу каму‑н.; дабрачынец. — Прыходзьце, даражэнькія мае, часцей: вы толькі і засталіся нашымі сябрамі-дабрадзеямі. Гартны. На словах дабрадзей, а на справе ліхадзей. З нар.

2. Разм. Форма сяброўскага звароту да каго‑н., часам з адценнем іроніі, злараднасці. — Памыляешся, дабрадзей, мне пайшоў ужо дваццаць другі год. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вораг, праціўнік, недруг, непрыяцель, ліхадзей, непрыхільнік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Злы́дзень ’шкодны чалавек, ліхадзей’, ’нягоды, бяда’ (ТСБМ), злы́дня ’бядота’ (Бяльк.), злы́дні ’бядота, недахваткі’ (Нас.). Рус. злы́день, арх., валаг., паўн.-дзвін., омск., карэльск., тул., цвяр., арл., варонеж., кур. ’злы чалавек’, урал. ’махляр’, валаг. ’скнара’, алан., вяцк., перм., урал., сарат., варонеж., калуж., пск. ’гультай’, кур., арл., калуж., бранск., смал., варонеж., вяцк., перм. ’бядняк, жабрак’, злы́дни тамб. ’інтрыгі, свавольствы’, паўн., зах., паўд.-смал., арл., том., сіб. ’цяжкі час, беднасць’, укр. зли́день ’бядняк’, зли́дні ’нягоды, бяда’. Польск. złydnia ’бяда’ < укр. (Дарашэўскі, 10, 1172). Усх.-слав. спалучэнне злы дни ’цяжкія дні’. Параўн. пералік ’злых дзён’ у старых календарах (Трыфуновіч, Азбучник српских средњовековних књижевних појмова, 1974, 94–95), адкуль злыдні з далейшым граматычным пераафармленнем на адз. л. (злыдня, злыдзень) і семантычнай зменай: ’кепскі час’ > ’цяжкі час’ > ’ліха, бяда’ > ’чалавек, што церпіць бяду, ліха’ ці ’ліхадзей’. Гл. злы, дзень, параўн. добры дзень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́рад ’мучыцель, кат’ (ТСБМ), и́род ’вораг, бязбожны чалавек; скупы, скнара; няверны, яўрэй’ (Нас.), и́родка ’бязбожная жанчына’ (Нас.), и́рода ’яўрэй’ (Мядзв.). Рус. и́род ’мучыцель, кат’, дыял. ’скупы’, укр. і́род ’бязлітасны, жорсткі чалавек, кат’, и́родліхадзей, чорт’ (Грынч.). Ад імені цара Іудзеі Ірада (грэч. Ηρώδης), які паказваецца ў Евангеллі жорсткім, бязлітасным чалавекам (Фасмер, 2, 139; Шанскі, 2, I, 114).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)