шапяля́віць, ‑ляўлю, ‑лявіш, ‑лявіць; незак.
Вымаўляць мяккія с, з з шыпячым адценнем. Калісьці, рамантуючы прыёмнікі, Мішка адкусваў дроцікі, павышчарбляў зубы і цяпер шапялявіў: — А ш чым я аштануша? Карпюк. — Зрабіць так, як ніводная высакародная літоўка не зробіць?! — шапялявіў .. [Парэчкус], быццам нешта не месцілася ў яго роце. Броўка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Латы́ш 1 ’прадстаўнік асноўнага насельніцтва Латвіі’ (ТСБМ), прым. латышскі (ТСБМ), латыські (Касп.). Укр. лати́ш, рус. латы́ш, польск. łotysz, чэш. Lolyš. У бел. і ўкр. антрапаніміі сустракаюцца асновы з ла‑ і ло‑. Узыходзіць да лат. latvieši ’латышы’ (< latvietis), літ. lãtvis, якія паходзяць ад назвы р. Late (Мікала, Slavia, 15, 162; Фасмер, 2, 466).
Латы́ш 2 ’вялікі збан з адной ручкай’ (Сл. паўн.-зах.). Да этноніма латыш (відавочна, форма збана пашырылася з Латвіі). Параўн. назву касы літоўка (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)