чыншаві́к, ‑а, м.

Гіст.

1. У феадальнай Еўропе — селянін, які карыстаўся спадчыннай зямлёй часова або бестэрмінова, за што плаціў чынш.

2. На Беларусі і ў Літве 15–19 стст. — селянін, асноўнай формай павіннасці якога быў грашовы аброк, чынш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Парада, павучанне, як паступіць, як зрабіць.

Папрасіць рады.

2. Сумеснае абмеркаванне якіх-н. пытанняў; нарада.

Сямейная р.

3. Народны сход, а таксама савет прадстаўнікоў у розныя гістарычныя перыяды ў Беларусі, Украіне, Літве, Польшчы.

Мясцовая р.

Выбарная р.

Рады няма — не хапае сілы, магчымасці справіцца з кім-, чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

За́ніц ’дарма’, ’многа’ (Шат.). Рус.Літве) за́ниц ’тс’ (< бел. ці польск.). З за ніц ’за нішто’; ніц < польск. nic ’нішто, нічога’. Націск на першым складзе можа ўказваць на польск. паходжанне слова ў цэлым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інвента́р, -у́ і -а́, м.

1. -у́. Сукупнасць прадметаў, прылад, якія складаюць маёмасць прадпрыемства, установы, арганізацыі.

Спартыўны і.

Сельскагаспадарчы і.

2. -у́. Вопіс такіх прадметаў, рэестр.

Скласці і.

3. -у́. Прылады вытворчасці.

Сельскагаспадарчы і.

4. -а, гіст. Апісанні феадальных уладанняў у 16 — першай палавіне 19 ст. ў Беларусі, Літве, Украіне, Польшчы.

Старонка інвентара Брэсцкай эканоміі 1742 г.

Жывы інвентар — цяглавая і малочная жывёла.

|| прым. інвента́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вэ́ндзіць (БРС, Сцяшк. МГ, Інстр. I). Запазычанне з польск. wędzić ’тс’ (Кюнэ, Poln., 113), а гэта да прасл. *(v)ǫd‑ ’капціць’; параўн. польск. wędzić, чэш. bouditi, uditi, славен. ovodíti, odíti, укр. буди́ти, вуди́ти і г. д. (Фасмер, 1, 232; Брукнер, 608; Махэк₂, 666). Гэта слова запазычана таксама рускімі гаворкамі ў Літве (ве́нди́ть; гл. СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чынш, ‑у, м.

Гіст. У феадальнай Еўропе — рэгулярныя натуральныя і грашовыя плацяжы зямельнаму ўласніку за карыстанне зямлёй. // На Беларусі і ў Літве ў 15–19 стст. — грашовы аброк. Селяніна на сувязь з рынкам штурхала перш за ўсё неабходнасць уплаты грашовага чыншу і выканання іншых павіннасцей, якія ўсё часцей замяняліся грашовым эквівалентам. «Весці». — Чынш да падатку не належыць, — уставіў слова паспакайнелы Сяргей. Чорны.

[Польск. czynsz ад лац. census — перапіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фальва́рак, ‑рка, м.

1. У феадальнай Польшчы, Літве, Беларусі і на Украіне — панская гаспадарка з комплексам будынкаў, заснаваная на паншчыннай працы сялян. Рост і ўмацаванне феадальнай уласнасці ўзмацнялі феадальны прыгнёт, абеззямельванне сялянства (ствараліся фальваркі, павялічваліся панскія ўгоддзі). «Полымя».

2. Невялікая панская сядзіба, хутар. На гэтай палянцы, за паўвярсты ад дарогі, раскінулася чыясь пасада, як сярэдняй рукі фальварак, з усімі прыбудоўкамі, садам і прасторным дваром. Колас. Потым, калі .. [Адам] пасталеў,.. яго сэрца паранілі чорныя вочы паненкі з суседняга фальварка. Новікаў.

[Польск. folwark ад ням. Vorwerk — хутар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пан, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. У старой Чэхіі, Польшчы, Літве, дарэвалюцыйнай Беларусі і Украіне: заможны феадал, буйны землеўласнік (памешчык, дваранін і пад.), а таксама зварот да яго.

Жыць як пан або панам (перан.: жыць у багацці і раскошы; разм.).

2. Пра чалавека, які ўхіляецца ад працы сам і мае моду перакладваць работу на іншых (разм.).

Сядзець як пан або панам (перан.: гультаяваць, нічога не рабіць; разм.).

3. Форма ветлівага звароту да мужчын у Польшчы, Чэхіі і інш. краінах (дадаецца да прозвішча, імя, службовага тытула і пад.).

Паважаныя дамы і паны!

|| ж. па́ні, нескл.

|| прым. па́нскі, -ая, -ае.

П. двор.

Панскія замашкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сітцо́ ‘сузор’е Плеяды’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк.; паст., лях., шальч., узд., Сл. ПЗБ), сі́тцы ‘тс’ (Касп.), сітцо́ ‘сузор’е Дзевы’ (Жд. 3), сі́тко ‘тс’ (Сержп. Грам.), сі́цечка ‘тс’ (гродз., Нар. лекс.) ‘тс’, сі́тка, сі́тко́, сі́точка, сі́тца ‘сузор’е Вялікая Мядзведзіца’ (смарг., паст., віл., шчуч., гродз., Сл. ПЗБ; ЛА, 2). Да сіта (гл.); сузор’і названыя па скапленні невялікіх зорак, параўн. “…гусценька-гусценька звёзды садзяць” (Сл. ПЗБ). Паводле Машынскага (Atlas, 1, 3), назвы з такой матывацыяй вядомыя ў Беларусі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі і інш. краінах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шля́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

Гіст. Прывілеяванае саслоўе — дробнапамеснае дваранства — у Польшчы, Літве, на Беларусі ў 13 — пачатку 20 стст. Паходзілі.. чыноўнікі з асяроддзя заняпалай шляхты. Машара. У Польшчы шляхта мела больш правоў над сялянствам, і прыгоннае права ў ёй адчувалася мацней і праводзілася ў больш жорсткіх формах, чымся ў Вялікім Княстве Літоўскім. «Беларусь». // зб. Шляхцічы. Хадзіў.. [Лапінка да баптыстаў] часта, бо непрыхільна было сярод ганарыстай балоцкай шляхты. Брыль. Успомнілася і тое, як заляцаўся я да Стэфы, Лідзінай маткі, як прагнала мяне, мужыка, ганарлівая шляхта. Ваданосаў. Сябры баявыя разгрукалі шляхту Пад Аўгустовам і Гроднам. Панчанка.

[Польск. szlachta з стараж.-верхненям. slahta — род, парода.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)